21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алiмпiйскiя гульнi бываюць i «малымi»

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора спартыўна-алiмпiйскi комплекс «Стайкi», што пад Мiнскам, стаў сапраўднай арэнай для спорту «малых» дасягненняў — тут стартавалi IV алiмпiйскiя дзiцячыя гульнi Мiнскага раёна.

На адкрыццё спаборнiцтваў прыбыло нямала VIP-персон. Чаго толькi вартая прысутнасць былога малатабойца, алiмпiйскага чэмпiёна 1964 года ў Токiо Рамальда Клiма, якi не толькi запалiў «алiмпiйскi» агонь, але i блаславiў дзяцей на дасягненне высокiх вынiкаў! Выступленнi кiраўнiка раённай «вертыкалi» Мiхаiла Глiнскага i дэпутата Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Уладзiмiра Дзялендзiка, якi прывёз удзельнiкам спартыўнага свята нямала каштоўных прызоў, насiлi ў нейкай ступенi патрыятычнае адценне. Прамоўцы адзначылi важнасць цяперашнiх стартаў з пункту гледжання здаровага ладу жыцця. Было падкрэслена, што спорт з «малога» мае ўласцiвасць перарастаць у «вялiкi». Улiчваючы зацiкаўленасць у гэтым росце прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнкi i яго падтрымку спорту ўвогуле, Мiхаiл Апанасавiч i Уладзiмiр Вiктаравiч пажадалi «алiмпiйцам» лёгкiх стартаў i далейшых поспехаў у спорце. У дапаўненне да свайго выступлення спадар Дзялендзiк запрасiў школьнiкаў на матч футбольнага клуба «Дарыда», што ўвасабляе ўвесь Мiнскi раён, з ФК «Гомель». Дзецi адказалi гучнымi апладысментамi i згодай. Гэтак жа бурна яны падтрымалi i лаўрэатаў Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта ад Мiнскай вобласцi. З рук яго прадстаўнiка — генеральнага дырэктара Генадзя Кецко i алiмпiйскага чэмпiёна-64 Рамуальда Клiма многiя школьнiкi атрымалi падарункi.

Малыя алiмпiйскiя гульнi Мiншчыны, у праграме якiх лёгкаатлетычная эстафета 4х100 метраў, скачкi з месца, стрытбол, прабiванне пенальцi, настольны тэнiс i шэраг iншых дысцыплiн пачынаючы з сённяшняга дня працягнуцца ў дзiцячых лагерах i школах. Лепшыя з лепшых, падкрэслiлi арганiзатары турнiру, будуць узнагароджаны каштоўнымi падарункамi i прызамi.

Кар. «Звязды».



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора спартыўна-алiмпiйскi комплекс «Стайкi», што пад Мiнскам, стаў сапраўднай арэнай для спорту «малых» дасягненняў — тут стартавалi IV алiмпiйскiя д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика