21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нацыянальная бiблiятэка павiнна стаць адным з галоўных iнтэлектуальных i культурных цэнтраў Беларус

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Высокая мiсiя Беларусi — быць культурным цэнтрам славянства, крынiцай дабрынi i духоўнасцi ў самым сэрцы Еўропы. Там, дзе злучаецца заходняя i ўсходняя цывiлiзацыi. Гэту мiсiю ўвасабляе «каштоўны алмаз ведаў», якi заззяў на галоўным праспекце сталiцы, заявiў прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка на адкрыццi новага будынка Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi.

Як адзначыў кiраўнiк дзяржавы, узвядзенне будынка Нацыянальнай бiблiятэкi стала па-сапраўднаму агульнанароднай справай. «Выкананне гэтага важнейшага нацыянальнага праекта яшчэ раз паказала вялiкую стваральную сiлу беларускага народа. Пацвердзiла, што мы згуртаваныя i здольныя на самыя грандыёзныя здзяйсненнi», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.




«Прымаючы рашэнне аб будаўнiцтве, мы марылi пабудаваць храм, якi стане нацыянальным сiмвалам маладой i незалежнай Беларусi, нашай вiзiтнай карткай, увасабленнем самых важных рыс характару беларускага народа, якi ўвайшоў у гiсторыю ні як агрэсар, захопнiк i разбуральнiк, а як працаўнiк i стваральнiк, якi даў свету цэлую плеяду духоўных падзвiжнiкаў, мыслiцеляў, вучоных i асветнiкаў», — падкрэслiў прэзiдэнт.

Унiкальны будынак Нацыянальнай бiблiятэкi спалучае строгае хараство сучаснай архiтэктуры i найноўшыя навукова-тэхнiчныя рашэннi, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, робячы запiс у Кнiзе ганаровых гасцей Нацыянальнай бiблiятэкi.

Ён падкрэслiў, што тут прадугледжаны шырокi доступ да сусветных iнфармацыйных рэсурсаў. Створаны ўмовы для захавання i выкарыстання навуковых i культурных дасягненняў мiнулага i сучаснага, а таксама для работы, адпачынку, правядзення важных мiжнародных мерапрыемстваў.

На думку Аляксандра Лукашэнкi, Нацыянальная бiблiятэка з’яўляецца ўвасабленнем магутнасцi i працвiтання радзiмы, стваральнай сiлы беларускага народа. Прэзiдэнт лiчыць, што бiблiятэка павiнна стаць адным з галоўных iнтэлектуальных i культурных цэнтраў Беларусi.

Будаўнiцтва новага будынка Нацыянальнай бiблiятэкi паслужыла штуршком для развiцця многiх галiн беларускай прамысловасцi i мастацтва. «Гэта новабудоўля дала магчымасць мастакам розных пакаленняў упершыню за многiя гады праявiць сябе на поўную сiлу», — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, краiна атрымала шматфункцыянальны iнфармацыйны грамадска-палiтычны i культурны цэнтр, якi будзе месцам правядзення мiжнародных сустрэч на самым высокiм узроўнi.

Як падкрэслiў прэзiдэнт, унiкальны па свайму архiтэктурнаму i iнжынернаму рашэнню будынак узведзены ў максiмальна сцiслыя тэрмiны: крыху больш за тры гады замест першапачаткова прадугледжаных шасцi. «I ўвесь гэты час работа, у якой прынялi ўдзел больш за 130 арганiзацый з розных рэгiёнаў краiны, не спынялася нi на мiнуту. У любое надвор’е ўдзень i ўначы мы будавалi гэты храм навукi», — сказаў беларускi лiдар.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што сродкi для будоўлi выдзялялiся з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў усiх абласцей i горада Мiнска. Сюды накiроўвалiся грошы, заробленыя на суботнiках. Многiя жыхары Беларусi ахвяравалi на добрую справу свае зберажэннi. Дапамогу ў будаўнiцтве i аснашчэннi новага будынка аказалi i замежныя краiны.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што галоўная бiблiятэка краiны цудоўная не толькi па свайму архiтэктурнаму вырашэнню, але перш за ўсё па найвялiкшых магчымасцях доступу да ведаў, накопленых чалавецтвам. На яе базе рэалiзаваны буйнамаштабны праект сусветнага значэння, у якiм задзейнiчана каля паўтары тысячы камп’ютараў.

Завяршыўшы будаўнiцтва iнтэлектуальнай скарбнiцы — Нацыянальнай бiблiятэкi, Беларусь пачынае ўзвядзенне такога ж велiчнага духоўнага храма, заявiў прэзiдэнт краiны. «Мы задумалi, што ў ХХI стагоддзе ўвойдзем iнтэлектуальна i духоўна абноўленымi», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Паводле яго слоў, будаўнiцтва храма-помнiка па вулiцы Калiноўскага ў Мiнску будзе завершана ў блiжэйшыя 1—2 гады. У гэтым годзе будзе завершана асноўная будаўнiчая частка, у будучым плануецца правесцi ўнутраныя работы i добраўпарадкаванне, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Нацыянальная бiблiятэка — сiмвал сучаснай Беларусi, помнiк сучаснаму пакаленню i падарунак нашчадкам, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

«Асноўным жа багаццем нашай накiраванай у будучыню дзяржавы заўсёды былi i застаюцца людзi, iх духоўнасць i веды», — канстатаваў прэзiдэнт.

Паводле яго слоў, гэта велiчнае тварэнне ўвасобiла самыя перадавыя навуковыя i тэхнiчныя дасягненнi i магчымасцi ХХI стагоддзя. Пачыналi будаўнiцтвам проста нацыянальнай бiблiятэкi, а завяршылi ўзвядзеннем буйнога грамадска-культурнага цэнтра. «Бiблiятэка — толькi частка гэтага храма ведаў. Пачыналi з малога, а завяршылi вялiкiм», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы падзякаваў усiм, хто ўклаў свой талент, сiлы i вопыт у стварэнне iнтэлектуальнай i культурнай скарбнiцы беларускага народа. «Няхай Нацыянальная бiблiятэка стане сапраўдным храмам мудрасцi для ўсiх, хто будзе прыходзiць сюды ў пошуках ведаў», — пажадаў прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў сiмвалiчны ключ ад Нацыянальнай бiблiятэкi яе дырэктару Раману Матульскаму i перарэзаў чырвоную стужку каля цэнтральнага ўваходу будынка.

Наступны буйны аб’ект агульнарэспублiканскага маштабу пасля новага будынка Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi, якi будзе адкрыты ў блiжэйшы час, — гэта спартыўна-забаўляльны цэнтр «Мiнск-Арэна» на праспекце Пераможцаў у Мiнску.

«Гэта будзе як вялiкi Палац спорту. Акрамя спартыўных спаборнiцтваў, тут будуць праходзiць буйныя культурныя i забаўляльныя мерапрыемствы», — сказаў прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка, гаворачы аб паскораных тэмпах узвядзення «Мiнск-Арэны», адзначыў, што «ў час будаўнiцтва новага будынка Нацыянальнай бiблiятэкi мы пераканалiся, што беларусы могуць будаваць хутка i якасна». «У свеце сёння ўзводзяць больш высокiмi тэмпамi. Давайце арыентавацца на замежны вопыт i будаваць яшчэ хутчэй», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Дырэктар Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi Раман Матульскi ўручыў кiраўнiку дзяржавы чытацкi бiлет пад № 1.

Раман Матульскi ад iмя чытачоў падзякаваў прэзiдэнту за своечасова прынятае мудрае дзяржаўнае рашэнне аб узвядзеннi новага будынка Нацыянальнай бiблiятэкi, якое было падтрымана ўсiм беларускiм народам. I сёння можна гаварыць, што ў будаўнiцтве гэтага храма ведаў укладзена часцiнка працы i душы кожнага жыхара Беларусi.

Паволе паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Высокая мiсiя Беларусi — быць культурным цэнтрам славянства, крынiцай дабрынi i духоўнасцi ў самым сэрцы Еўропы. Там, дзе злучаецца заходняя i ўсходня
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика