Самы вялiкi гадавы даход аднаго работнiка летась склаў каля 800 мiльёнаў рублёў
Сяргей КУРКАЧ
Па вынiках мiнулага года ў падатковыя iнспекцыi сёлета было пададзена 180 тысяч 492 дэкларацыi аб сукупным гадавым даходзе, пры гэтым больш як 120 тысяч дэкларацый было пададзена менавiта фiзiчнымi асобамi.
Як адзначыў учора намеснiк мiнiстра па падатках i зборах Аляксандр Дарашэнка, усяго ў дэкларацыйнай кампанii прымалi ўдзел каля 4 працэнтаў ад працуючага насельнiцтва краiны. Усяго па вынiках дэкларавання сукупнага гадавога даходу за 2005 год амаль 95 тысяч фiзiчных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў дадаткова заплацiлi ў бюджэт краiны 11,3 млрд рублёў. З iншага боку 22,5 тысячы грамадзян атрымаюць назад каля 3 млрд рублёў пераплачаных падаткаў. Гэта адбудзецца пасля пераразлiку. Самым удачлiвым работнiкам у мiнулым годзе стаў грамадзянiн Беларусi, якi зарабiў у 2005 годзе каля 800 мiльёнаў рублёў. Пры такiм узроўнi даходаў айчынны мiльянер заплацiў у бюджэт краiны 124 мiльёны рублёў падаходнага падатку. Аляксандр Дарашэнка таксама адзначыў, што экспертамi рабочай групы пры Савеце Мiнiстраў па падрыхтоўцы прапаноў па спрашчэнню сiстэмы падаткаабкладання нашай краiны падрыхтаваны варыянты змянення шкалы ставак падаходнага падатку. Так, у наступным годзе, магчыма, адбудзецца пераход да двухузроўневай шкалы спагнання падаходнага падатку, цi нават да адзiнай стаўкi, як, напрыклад, у Расiі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вынiках мiнулага года ў падатковыя iнспекцыi сёлета было пададзена 180 тысяч 492 дэкларацыi аб сукупным гадавым даходзе, пры гэтым больш як 120 тыс
|
|