Рамонтныя нязручнасцi
Мiкола ДЗЯБЁЛА
У гэтыя выхадныя днi ў сувязi з правядзеннем капiтальнага рамонту дарог на некаторых цэнтральных мiнскiх вулiцах зноў будзе перакрыты рух.
Як паведамiлi ва ўпраўленнi сталiчнай Дзяржаўтаiнспекцыi, да пяцi гадзiн ранiцы 19 чэрвеня будзе забаронены праезд усiх вiдаў транспарту па праспекту Незалежнасцi на ўчастку ад бульвара Талбухiна да вулiцы Фiлiмонава, а таксама ад вулiцы Петруся Броўкi да вулiцы Фiлiмонава. У гэты час будзе перакрыты рух i па вулiцы Сурганава на ўчастку ад вулiцы Кузьмы Чорнага да вулiцы Платонава. Для таго, каб не трапiць у затор на гэтых участках дарог, ДАI раiць вадзiцелям загадзя выбраць iншы маршрут руху.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтыя выхадныя днi ў сувязi з правядзеннем капiтальнага рамонту дарог на некаторых цэнтральных мiнскiх вулiцах зноў будзе перакрыты рух
|
|