Хутка прыпячэ па-сапраўднаму
Сяргей КУРКАЧ
Калi ў першай палове чэрвеня сярэднясутачная тэмпература паветра была на 2—4 градусы нiжэй сярэднiх шматгадовых паказчыкаў, то ў трэцяй дэкадзе месяца да нас завiтае сапраўдная спякота.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, iстотна цяплець у нашай краiне пачне ўжо ў гэтыя выхадныя. Тэмпература паветра ўначы ўсталюецца ад 8 да 14 градусаў, удзень — галоўным чынам ад 21 да 26 цяпла, а на поўднi краiны нават да 28 градусаў. Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, пачатак сапраўднай «афрыканскай» спякоты чакаецца ўжо на наступным тыднi, у панядзелак—аўторак. Праўда, пры гэтым у асобных рэгiёнах пройдуць лiўневыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы стане ўжо 11—17 градусаў (такi рэжым начных тэмператур максiмальна спрыяе росту агуркоў), удзень — 23—28 градусаў, па поўдню — нават да плюс 30 цяпла. Сiноптыкi лiчаць, што ў другой палове тыдня паказчык плюс 30 i вышэй можа стаць нормай для ўсiх рэгiёнаў Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi ў першай палове чэрвеня сярэднясутачная тэмпература паветра была на 2—4 градусы нiжэй сярэднiх шматгадовых паказчыкаў, то ў трэцяй дэкадзе месяца
|
|