21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шалфей i чабор — супраць кляшчоў

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

На пачатак чэрвеня ў лячэбныя ўстановы беларускай сталiцы звярнулiся па медыцынскую дапамогу каля 430 мiнчан, якiя сталi мiшэнямi для атакi кляшчоў.

Часцей за ўсё кляшчы нападалi на гаражан, калi тыя знаходзiлiся ў загарадных зонах адпачынку цi на дачных участках на тэрыторыi Мiнскага, Пухавiцкага, Маладзечанскага i Лагойскага раёнаў. Разам з тым 79 чалавек, што сталi ахвярамi кляшчоў, не пакiдалi межаў горада цi не выязджалi далей за прыгарадную зону...

Спецыялiстамi гарадской санэпiдслужбы iксодавыя кляшчы былi знойдзены на тэрыторыi лясных масiваў, размешчаных памiж Цнянскiм вадасховiшчам i вулiцай Мiрашнiчэнкi, вулiцай Герасiменкi i кальцавой аўтадарогай, у Батанiчным садзе, лесагадавальнiку па вулiцы Панамарэнкi, у зонах адпачынку вадасховiшчаў «Дразды», «Крынiца», «Заслаўскае» i «Пцiч». Заражаныя ўзбуджальнiкам Лайм-барэлiёза кляшчы знаходзiлi таксама ў Сляпянцы i лясным масiве, якi прылягае да пасёлка Сосны.

Усяго з пачатку гэтага года ў Мiнску былi пацверджаны 24 выпадкi хваробы Лайма. Акрамя таго, зарэгiстравана 7 выпадкаў захворвання на клешчавы энцэфалiт, прычынай якога стала спажыванне некiпячонага казiнага малака, прывезенага з Уздзенскага раёна.

Як дзейнiчаць, калi вас укусiў клешч?

1. Пацярпеламу неабходна тэрмiнова звярнуцца па дапамогу ў тэрытарыяльны траўматалагiчны пункт (для выдалення кляшча i дастаўкi яго для лабараторнага даследавання), а таксама да ўрача-iнфекцыянiста (для своечасовай пастаноўкi дыягназу i вырашэння пытання аб правядзеннi прафiлактычнага лячэння). Пагроза развiцця хваробы Лайма рэзка ўзрастае пасля знаходжання кляшча на целе чалавека звыш 18 гадзiн.

2. У выпадку самастойнага выдалення кляшча (а рабiць гэта ўсё ж такi непажадана), трэба завярнуцца ў тэрытарыяльную лячэбна-прафiлактычную ўстанову да ўрача-iнфекцыянiста, а кляшча даставiць на даследаванне ў Мiнскi гарадскi цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii (вул. П. Броўкi, 13, кабiнет 101. Гадзiны прыёму: панядзелак—субота з 8.30 да 19.00, нядзеля — з 8.30 да 14.00) або ў Цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii Заводскага раёна сталiцы (вул. Пляханава, 18, другi паверх, паразiталагiчная лабараторыя. Гадзiны прыёму: панядзелак—пятнiца з 8.30 да 18.00). Кляшча трэба змясцiць у шкляную бутэлечку са шчыльным коркам. Iнфармацыя аб вынiках лабараторных даследаванняў перадаецца пазней у палiклiнiку па месцы жыхарства.

А вось для таго, каб зменшыць пагрозу ўкусу кляшчамi на прысядзiбных i садовых участках, спецыялiсты раяць ачышчаць вакол iх тэрыторыю ў радыусе не менш як 20 метраў: убiраць сухастой i ламачча, высякаць кустоўе, выкошваць траву i высейваць раслiнныя антаганiсты — шалфей i чабор, якiя клешч не вельмi «паважае».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатак чэрвеня ў лячэбныя ўстановы беларускай сталiцы звярнулiся па медыцынскую дапамогу каля 430 мiнчан, якiя сталi мiшэнямi для атакi кляшчоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика