Сенатары ратыфiкавалi пагадненне аб забеспячэннi роўных правоў грамадзян Беларусi i Расii
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Учора адбылося чарговае пленарнае пасяджэнне чацвёртай сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi, на якiм станоўчыя рашэннi былi прыняты па ўсiх 13 разгледжаных пытаннях.
Сенатары, у прыватнасцi, адобрылi ратыфiкацыю Пагаднення памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб забеспячэннi роўных правоў грамадзян Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання i жыхарства на тэрыторыi дзяржаў — удзельнiц Саюзнай дзяржавы. У гэтым пагадненнi за беларусамi i расiянамi замацавана права па дзеючых дакументах i без мiграцыйнай карты свабодна ўязджаць, выязджаць, знаходзiцца, следаваць транзiтам, перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства... Таксама сенатары адобрылi законапраект «Аб унясеннi дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублiкi Беларусь». Гэты праект закона быў распрацаваны дэпутатамi нiжняй палаты парламента. Мэта дакумента — пашырыць магчымасцi кiраўнiкоў лячэбных устаноў сiстэмы Мiнiстэрства аховы здароўя выконваць аплачваемую працу на ўмовах штатнага сумяшчальнiцтва. Акрамя гэтага члены Савета Рэспублiкi разгледзелi Кодэкс аб судаўстройстве i статусе суддзяў, законапраекты «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у закон «Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь», «Аб унясеннi дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях рыэлтарскай дзейнасцi», «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях арганiзацыi працы з грамадзянамi» i iнш.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылося чарговае пленарнае пасяджэнне чацвёртай сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi, на якiм станоўчыя рашэннi былi прыняты па |
|