Кадравы дэфiцыт набыў хранiчны характар для ўчастковай службы
Надзея НIКАЛАЕВА
Для сiстэмы аховы здароўя павiнна быць распрацавана свая, адметная ад iншых сфер, сiстэма аплаты працы, якая б адлюстроўвала спецыфiку працы медыцынскiх работнiкаў, аб’ёмы, складанасць i якасць аказваемай насельнiцтву медыцынскай дапамогi. Такую думку выказала журналiстам на прэс-канферэнцыi, прысвечанай прафесiйнаму святу медыцынскiх работнiкаў, старшыня Рэспублiканскага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў аховы здароўя Алена БЕЛЬСКАЯ.
На жаль, але нават пасля ўстанаўлення спецыялiстам участковай службы 40-працэнтных надбавак, участковы тэрапеўт атрымлiваў у красавiку ўсяго 366,7 тысячы рублёў. А малады спецыялiст, учарашнi выпускнiк ВНУ, увогуле 207,3 тысячы рублёў. Цi варта здзiўляцца, што найбольш востра праблема забеспячэння кадрамi першаснага звяна стаiць сёння ў буйных гарадах. У сталiцы ўвогуле ўчастковая служба знаходзiцца па колькаснаму i ўзроставаму саставу проста ў крытычным стане: так, калi ў сярэднiм па краiне колькасць работнiкаў пенсiйнага ўзросту складае ва ўстановах аховы здароўя 18 працэнтаў, то ў мiнскiх палiклiнiках яна дасягае 45 працэнтаў ад агульнай колькасцi. Укамплектаванасць кадрамi, так бы мовiць, сельскай медыцыны выглядае куды больш аптымiстычна, чаму ў вялiкай ступенi спрыяе размеркаванне выпускнiкоў медыцынскiх вышэйшых навучальных устаноў. Аднак моладзь там ўсё роўна надоўга не затрымлiваецца, у тым лiку i па прычыне адсутнасцi ўласнага добраўпарадкаванага жылля. «Новыя домiкi будуюцца для работнiкаў сельскiх гаспадарак, механiзатараў, агратэхнiкаў, а вось пра медыцынскiх работнiкаў рэдка клапоцяцца, затое рэгулярна падаюць запыты на размеркаванне маладых спецыялiстаў», — з сумам канстатавала Алена Бельская. Вельмi востра стаiць сёння i пытанне ўкаранення медыцынскiх iнфармацыйных сiстэм, а таксама электронных карт пацыентаў. «Арганiзацыя працы медыцынскiх работнiкаў мае не менш важнае значэнне ў плане аказання якаснай медыцынскай дапамогi, — падкрэслiла старшыня прафсаюза. — А медыцынскiя сёстры i ўрачы пераўтварылiся ў нас ў апошнiя гады ў сапраўдных летапiсцаў. Замест таго, каб удзяляць увагу пацыентам, яны вымушаны трацiць гэты час на запаўненне шматлiкай медыцынскай дакументацыi». Папяровы паток павiнен спынiць зацверджаны з месяц таму ў Мiнiстэрстве аховы здароўя загад, якi забараняе выкарыстоўваць формы медыцынскай дакументацыi, не зацверджаныя Мiнiстэрствам аховы здароўя, а таксама запаўненне падчас прыёму пацыентаў (акрамя ўнясення запiсаў у амбулаторную картку хворага) якiх-небудзь iншых сшыткаў, журналаў i г.д. Добрая традыцыя — даваць журналiстам напярэдаднi свята справаздачу аб дасягненнях беларускай медыцыны — не была парушана i на гэты раз. Так, за першыя чатыры месяцы гэтага года агульная смяротнасць насельнiцтва знiзiлася ў Беларусi на 3,3 працэнта ў параўнаннi з адпаведным перыядам 2005 годам. «Гэта доўгачаканы для нас паварот, — прызнаўся начальнiк упраўлення аказання медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандр Цыбiн. — Тым больш што кожны год насельнiцтва Беларусi скарачаецца на 50 тысяч чалавек. Яшчэ адна прыемная тэндэнцыя — змяншэнне смяротнасцi немаўлят на 16,2 працэнта i павышэнне нараджальнасцi на 1,6 працэнта». Паводле слоў Аляксандра Цыбiна, у Мiнiстэрстве аховы здароўя сёння абмяркоўваецца пытанне аб магчымым ўвядзеннi родавых сертыфiкатаў, якiя знайшлi прымяненне ў Расii. Сутнасць гэтай сiстэмы заключаецца ў тым, каб зацiкавiць персанал родадапаможных устаноў у высокай якасцi аказання медыцынскх паслуг цяжарным жанчынам i парадзiхам. Там, дзе практыкуюцца ўважлiвыя адносiны да будучых мам — там i атрымлiваюць дапамогу жанчыны. Адпаведна i фiнансавыя сродкi накiроўваюцца за пацыенткамi ўслед. Гэта вельмi добры стымул для работы акушэрскай службы... Першасны выхад на iнвалiднасць знiзiўся летась на 4,8 працэнта, а сярод асоб працаздольнага ўзросту — на 6,2 працэнта. Захавалiся станоўчыя тэндэнцыi ў дынамiцы паказчыкаў рэабiлiтацыi iнвалiдаў. Палепшылiся паказчыкi, якiя характарызуюць стан анкалагiчнай дапамогi. У прыватнасцi, зменшылася, хоць i застаецца высокай, удзельная вага хворых, выяўленых на III i IV стадыях злаякаснага працэсу. «У блiжэйшыя гады мы плануем пашырыць межы нашага медыцынскага ўплыву, — звярнуў увагу журналiстаў Аляксандр Цыбiн. — Узровень развiцця беларускай медыцыны дазваляе нам экспартаваць нашы медыцынскiя паслугi. Галоўная задача — зламаць псiхалагiчны бар’ер, якi пакуль што iснуе як у грамадстве ўвогуле, так i ў медыцынскiм асяроддзi». Дарэчы, медыкi ўсур’ёз лiчаць, што фiзiчная навука яшчэ не да канца праявiла сябе ў медыцынскай галiне i робяць стаўку на развiццё i ўкараненне так званых фiзiчных метадаў лячэння (лазерных тэхналогiй, токаў рознай частаты i г.д.) Яшчэ адзiн новы накiрунак — правядзенне мэтавых акцый, накшталт акцыi «Нармальны цiск — норма жыцця», якая прайшла нядаўна ў беларускай сталiцы. Паколькi 9 з 10 асноўных прычын смяротнасцi беларусаў маюць неiнфекцыйную прыроду, значыць, iх можна кантраляваць. Але ўсвядомiць вялiкае значэнне прафiлактычных мерапрыемстваў павiнны ў першую чаргу самi медыцынскiя работнiкi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для сiстэмы аховы здароўя павiнна быць распрацавана свая, адметная ад iншых сфер, сiстэма аплаты працы, якая б адлюстроўвала спецыфiку працы медыцынс |
|