21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галоўны «рукадзельнiк»

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль КЛЯШЧУК

— У працы хiрурга шмат магчымасцяў памылiцца, але ў нашай справе памылкi павiнны быць выключаны, — гаворыць намеснiк галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Мiнская абласная клiнiчная бальнiца» Яраслаў Пералыгiн. На пытанне, што самае галоўнае для хiрурга ў час аперацыi, вядомы майстар хiрургiчных спраў не задумваючыся адказвае: «Выратаваць жыццё, дасягнуць функцыянальнага i эстэтычнага вынiкаў». Значыць, работа хiрурга ва ўсiх адносiнах павiнна быць бездакорнай.

— Хiрургiя — у лiтаральным сэнсе — рукадзелле, — выпраўляе мае прабелы ў веданнi латынi Пералыгiн, падкрэслiваючы, што для хiрурга важна, акрамя хуткай кемлiвасцi, мець i залатыя рукi. Але на пытанне, колькi жыццяў выратавалi яго, хiрурга-Пералыгiна рукi, адразу адказаць не здолеў. Проста нiколi не лiчыў. А менавiта яму ўдзячныя сотнi (а мо i тысячы) выратаваных i цалкам выздаравелых людзей. Былi перыяды, калi ў год хiрургу даводзiлася рабiць па 250—300 аперацый. У медыцыне Яраслаў Пералыгiн без малога тры дзесяткi гадоў.

Пасля заканчэння галоўнага медыцынскага «альма матэр» тут, у абласной бальнiцы, праходзiў iнтэрнатуру. Працаваў у райбальнiцы ў Капылi. Пасля была ардынатура, работа хiрурга. Больш за дзесяць гадоў загадваў хiрургiчным аддзяленнем Мiнскай абласной. Цяпер у Пералыгiна адказная адмiнiстрацыйная работа, але па-ранейшаму ён прыходзiць у аперацыйны блок, пераапранаецца i становiцца да стала...

— Без пачуцця каманды, разумення iншых удзельнiкаў любой складанасцi аперацыi — такiх, як i ты, хiрургаў, анестэзiёлагаў, медсясцёр i нават звычайнай сястры-санiтаркi, на паспяховы вынiк разлiчваць цяжка. Хiрургiя — калектыўная праца i поўнае ўзаемаразуменне, — кажа Пералыгiн, даючы зразумець, што хiрургiчны цэх Мiнскай абласной — зладжаны i высокапрафесiйны калектыў. Калi за год у бальнiцы праходзяць лячэнне амаль 25 тысяч хворых, дык толькi аперацый тут робiцца болей за дзевяць тысяч. У тым лiку i па нейрахiрургii. Да прыкладу, дзесяць гадоў таму рабiлася толькi сем тысяч. А з мадэрнiзацыяй аперацыйных блокаў павысiлiся не толькi аператыўнасць i хуткасць, галоўнае, якасць хiрургiчнай працы. Яраслаў Леанiдавiч не без гонару паказвае абсталяваныя па найсучаснейшаму ўзору асноўныя месцы працы абласных хiрургаў — аперацыйныя пакоi. Такога ўзроўню тэхнiчнага забеспячэння ў вобласцi, бадай, не было. А яшчэ рэанiмацыйныя, кабiнет магнiтна-рэзананснай тэрапii, тамограф фiрмы «Сiменс» для рэнтген-кабiнета...

— Дзякуючы Мiнiстэрству аховы здароўя Беларусi, Мiнскаму аблвыканкаму, абласному ўпраўленню аховы здароўя мы атрымалi ўсё, што палiчылi неабходным для сваёй працы, — кажа Пералыгiн, у падпарадкаваннi якога паўтысячы чалавек персаналу i болей за мiльён патэнцыяльных пацыентаў. I ўжо таму абласная хiрургiя застаецца самым баяздольным i надзейным падраздзяленнем бальнiцы.

— Жыхары Мiншчыны павiнны гэта ведаць. Гэтак жа як i заўсёды памятаць, што ўласнае здароўе трэба берагчы, — моцна пацiскае на развiтанне руку хiрург-рукадзельнiк, якому зусiм нядаўна «стукнула» пяцьдзесят. Сам ён лiчыць, што дасягнуў самага актыўнага i плённага ўзросту. I перакананасцi, што хiрургу памыляцца нельга.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— У працы хiрурга шмат магчымасцяў памылiцца, але ў нашай справе памылкi павiнны быць выключаны, — гаворыць намеснiк галоўнага ўрача ўстановы аховы зд
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика