«Гарачая лiнiя» ўпраўлення аховы здароўя Мiнаблвыканкама
Як паведамляла «Звязда», з 13 чэрвеня ва ўпраўленнi аховы здароўя Мiнскага аблвыканкама пачала дзейнiчаць «гарачая» тэлефонная лiнiя (220-20-25), куды жыхары Мiншчыны могуць звяртацца з любымi пытаннямi, якiя датычацца аказання медыцынскай дапогi i дзейнасцi лячэбных устаноў. Праўда, яна будзе працаваць не ўвесь тыдзень, а толькi па аўторках з 9 да 12 гадзiн i з 14 да 17 гадзiн. Ва ўпраўленнi аховы здароўя ўжо распрацаваны графiк дзяжурстваў спецыялiстаў да канца лiпеня.
20 чэрвеня: 9.00—12.00 — галоўны спецыялiст па медыка-сацыяльнай экспертызе i рэабiлiтацыi Леанiда Леанардаўна ВЫСОЦКАЯ 14.00—17.00 — галоўны ўрач Мiнскай абласной дзiцячай клiнiчнай бальнiцы Дзмiтрый Уладзiмiравiч ЗАЙЦАЎ. 27 чэрвеня: 9.00—12.00 — галоўны спецыялiст па анкалогii Вольга Iванаўна ГАНЧАР. 14.00—17.00 — Галоўны ўрач Радзiльнага дома Мiнскай вобласцi Пётр Леанiдавiч МАСЬКО. 4 лiпеня: 9.00—12.00 — загадчыца сектара лячэбна-прафiлактычнай дапамогi даросламу насельнiцтву, галоўны тэрапеўт Таiсiя Уладзiмiраўна БАРАВАЯ. 14.00—17.00 — галоўны ўрач Мiнскага абласнога псiханеўралагiчнага дыспансэра Таццяна Фёдараўна МАРТЫНАВА. Увага! 10 лiпеня з 15.30 да 16.30 на «гарачай» лiнii плануе дзяжурыць начальнiк упраўлення аховы здароўя Мiнскага аблвыканкама Iван Эдуардавiч ЛIПНIЦКI. 11 лiпеня: 9.00—12.00 — галоўны акушэр-гiнеколаг Марына Аляксандраўна ШКРОБ. 14.00—17.00 — галоўны ўрач МРЭК Мiнскай вобласцi Юлiя Анатольеўна АЎСЯНIК. 18 лiпеня: 9.00—12.00 — галоўны ўрач Мiнскага абласнога наркалагiчнага дыспансэра Людмiла Анатольеўна АНДРЭЕВА. 14.00-17.00 — в.а.галоўнага ўрача Мiнскага абласнога процiтуберкулёзнага дыспансэра Андрэй Пятровiч МIЦЬКО. 25 лiпеня: 9.00—12.00 — галоўны ўрач Мiнскай абласной стаматалагiчнай палiклiнiкi Алег Анатольевiч ЖЫВАЕЎ. 14.00—17.00 — галоўны ўрач Мiнскай абласной клiнiчнай бальнiцы Юрый Мiкалаевiч ЛАДУЦЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляла «Звязда», з 13 чэрвеня ва ўпраўленнi аховы здароўя Мiнскага аблвыканкама пачала дзейнiчаць «гарачая» тэлефонная лiнiя (220-20-25)
|
|