21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галаўны боль — як вынiк скалiёзу

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Слова спецыялiсту

Парады Iны ТАРАКАН, урача-гiгiенiста аддзялення гiгiены дзяцей i падлеткаў Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя

У апошнiя дзесяцiгоддзi медыкi б’юць у набат: здароўе падрастаючага пакалення працягвае катастрафiчна пагаршацца. Пры гэтым у значнай колькасцi дзяцей адначасова з захворваннямi ўнутраных органаў выяўляюцца i парушэннi паставы. Але наўрад цi хто з бацькоў падазрае, што памiж агульнай захворваемасцю i парушэннямi паставы iснуе нейкая сувязь. Прычым захворваннi пазваночнiка, атрыманыя ў дзiцячым узросце, могуць пазней стаць прычынай вельмi цяжкiх наступстваў...

Сорак гадоў таму вядомы ўрач-артапед прафесар Дабравольскi пiсаў, што пастава — гэта «звыклая поза чалавека, пры якой ён стаiць вольна, без актыўнага мышачнага напружання». Правiльная пастава адносiцца да рухальных навыкаў, якiя цяжка фармiруюцца i могуць быць страчаны пры адсутнасцi самакантролю.

Пазваночнiк здаровага чалавека мае невялiкiя выгiны ў шыйным i паяснiчным аддзеле, накiраваныя наперад, а ў грудным i крыжавым — назад. Яны ўтвараюцца па меры росту, асаблiва пасля таго, як дзiця навучыцца стаяць i хадзiць. Гэтыя фiзiялагiчныя выгiны змякчаюць рэзкiя вертыкальныя нагрузкi на пазваночнiк (напрыклад, пры скачках або падзеннi на ногi).

Касцявая сiстэма ў маладым узросце iстотна адрознiваецца ад касцявой сiстэмы дарослых людзей большым утрыманнем арганiчных рэчываў i меншым — соляў. Таму косцi падлеткаў менш моцныя i цвёрдыя, але больш гнуткiя i эластычныя (лёгка паддаюцца скрыўленню). Працэс акасцянення шкiлета заканчваецца прыкладна да 20—23 гадоў. Асаблiва позна фармiруюцца косцi ступнi i кiсцi. Значыць, на працягу ўсяго школьнага перыяду касцявая сiстэма вучняў застаецца яшчэ не сфармiраванай. Эластычнасць дзiцячага шкiлета пры няправiльным становiшчы цела (няправiльныя пастава, хада, пасадка за вучэбным сталом, поза падчас сну) лёгка прыводзiць да ўтварэння скрыўленняў. А скрыўленнi пазваночнiка з’яўляюцца паталагiчным станам. Ускладненнi ў рабоце сэрца, лёгкiх, пагаршэнне кровазвароту, стрававання, мочавыдзялення, якiя ўзнiкаюць пры парушэннях паставы, паступова вядуць да развiцця розных хвароб, цяжкасць якiх павялiчваецца па меры скрыўлення пазваночнiка. Усё гэта, у сваю чаргу, выклiкае хуткую стомленасць, галавакружэнне i галаўны боль. У дзiцяцi пагаршаецца апетыт, знiжаецца працаздольнасць, цяжэй становiцца вучыцца i працаваць.

Дык што ж трэба рабiць, каб не дапусцiць парушэння паставы?

1. Вельмi важнае значэнне для захавання добрай паставы i папярэджання скрыўлення пазваночнiка мае правiльная пасадка дзiцяцi за сталом (партай) падчас заняткаў у школе i дома. За сталом цi партай трэба сядзець прама, крыху нахiлiўшы галаву наперад, спiна абапiраецца на спiнку крэсла цi лаўкi на ўзроўнi паяснiцы, плечы знаходзяцца на адным узроўнi (паралельна краю стала), перадплеччы (рукi) сiметрычна i свабодна ляжаць на стале, нельга ўпiрацца грудзямi ў край стала цi парты. Памiж краем стала i грудзямi павiнна свабодна праходзiць кiсць рукi. Сядзець трэба цалкам займаючы сядзенне крэсла, сачыць за раўнамернай нагрузкай на абедзве палавiны таза. Ногi, сагнутыя ў каленях пад прамым вуглом, стаяць на падлозе або падножцы ўсёй ступнёй.

Хоць прамая пасадка лiчыцца найбольш рацыянальнай, яна не можа захоўвацца доўгi час. Пераход ад прамой пасадкi да крыху нахiленай i назад лiчыцца больш рацыянальным, чым працяглае сядзенне ў адной i той жа позе.

2. Немалаважны i паўнацэнны сон, якi дае мышцам адпачынак i змяншае нагрузку на пазваночнiк i суставы. Ложак або канапа павiнны быць на 15—20 см большымі, чым даўжыня цела, а пасцель — цвёрдая i роўная. Выкарыстанне раскладушак з правiслай пасцеллю недапушчальнае! Пастаяннае няправiльнае становiшча цела падчас сну можа стаць прычынай развiцця дрэннай паставы i скрыўлення пазваночнiка. Нармальнае становiшча пазваночнiка парушаецца, калi, напрыклад, спаць «абаранкам» або з паднятымi на падушцы плячыма, на вельмi мяккай або няроўнай пасцелi. Таксама шкодна для пазваночнiка спаць, рэдка мяняючы становiшча цела: ад гэтага парушаецца кровазварот.

3. Неад’емнай часткай паставы з’яўляецца хада. Пры правiльнай хадзе не скрыўляюцца тазавыя косцi, што забяспечвае нармальнае становiшча i работу ўнутраных органаў, а таксама крывяносных сасудаў, дзякуючы якiм гэтыя органы сiлкуюцца крывёю i кiслародам.

Нярэдка ў дзiцяцi назiраецца ўплашчэнне, а часам i поўнае знiкненне зводаў ступнi. Развiццё плоскаступнёвасцi ў дзiцячым узросце залежыць, у першую чаргу, ад няправiльна падабранага абутку. Яшчэ адной прычынай плоскаступнёвасцi можа быць слабасць мышцаў i звязак ступнi ў вынiку празмернай нагрузкi на ногi (працяглая хадзьба i стаянне, нашэнне цяжару, паўната) або, наадварот, з-за недастатковай нагрузкi пры маларухомым ладзе жыцця.

Плоскаступнёвасць праяўляецца хуткай стамляльнасцю ног пры хадзьбе, болямi ў падэшвах, лытках, бёдрах, паяснiцы, пальцах, на якiх утвараюцца мазалi.

Мышачна-звязачны апарат неабходна ўмацоўваць штодзённай гiмнастыкай, заняткамi спортам i масажам. У комплекс ранiшняй гiмнастыкi добра ўключыць практыкаваннi для ўмацавання мышцаў ступнi i галёнкi, хаджэнне на дыбачках, пятках, на ўнутраных i вонкавых краях ступняў. У цёплую пару года карысна хадзiць басанож па няроўнай глебе, пяску, траве.

4. Iстотна пагаршае хаду i паставу хаджэнне на высокiх абцасах. Пры гэтым адбываецца перамяшчэнне цэнтра цяжару цела наперад, ногi згiнаюцца ў каленных i тазабедраных суставах, што выклiкае няправiльнае становiшча i развiццё тазавых касцей i зрушэнне ўнутраных органаў (асаблiва органаў малога таза). Другiм ускладненнем хаджэння на высокiх абцасах у дзiцячым i падлеткавым узросце з’яўляецца плоскаступнёвасць.

Пры пастаянным нашэннi абутку на высокiх абцасах папярочны звод ступнi пад цяжарам становiцца плоскiм, а затым увогуле знiкае. Пры вышынi абцаса 7 см пярэднi аддзел ступнi перагружваецца амаль у 3 разы.

Абутак, якi носяць пастаянна на працягу дня, павiнен быць на абцасе вышынёй 2—3 см, а па даўжынi i шырынi абцас павiнен займаць 1/4 частку падноска. Пры такiм абцасе значная частка цяжару цела прыпадае на пяткi, якiя да гэтага прыстасаваныя.

Нельга насiць на працягу ўсяго дня абутак зусiм без абцасаў. Напрыклад, тапачкi, якiя можна абуць для адпачынку на кароткi час. Хатнiя пантофлi таксама павiнны мець абцас.

Шкодна насiць як вузкi i малы, так i вельмi свабодны абутак, бо ён не падтрымлiвае яшчэ не памацнелыя звязкi i мышцы галёнкi i ступнi. Спартыўны абутак трэба насiць толькi падчас заняткаў фiзiчнай культурай i спортам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парады Iны ТАРАКАН, урача-гiгiенiста аддзялення гiгiены дзяцей i падлеткаў Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика