Эквадорцы i англiчане здзiвiлi. Па-рознаму
Калi датэрмiновы выхад гаспадароў у плэй-оф не здзiвiў, то поспех зборнай Эквадора стаў сапраўднай сенсацыяй: яна наогул толькi раз заваёўвала права гуляць сярод мацнейшых дружын планеты (у 2002-м) i заняла тады толькi 4-е месца ў групе. Галоўны трэнер эквадорцаў калумбiец Луiс Суарэс не стаў хаваць радасцi пасля вiкторыi над костарыканцамi: «Мы ўжо ўвайшлi ў гiсторыю i дасягнулi сваёй першай мэты. Зараз усе думкi аб матчы з немцамi, бо чарговая задача — заняць першае месца ў групе «А», а потым рухацца далей, максiмальна выкарыстоўваючы свае магчымасцi».
Хоць англiчане змаглi забiць у вароты Трынiдада i Табага два мячы i гарантавалi сабе пуцёўку ў плэй-оф, уражанне ад матча неадназначнае, бо каманда такога высокага ўзроўню з даўнiмi футбольнымi традыцыямi i «зоркамi» ў сваiм саставе павiнна адразу распраўляцца са слабым сапернiкам, якi акрамя таго яшчэ i дэбютант мундзiяля, а не губляць галявыя моманты. Што ж датычыцца нападаючага Уэйна Рунi, то сваёй формы той яшчэ не набраў, бо не гуляў паўтара месяца. Праўда, галоўны трэнер англiчан швед Свен-Горан Эрыксан запэўнiў: «З кожным матчам ён будзе вяртацца да папярэднiх кандыцый. Наконт чарговай сустрэчы Эрыксан адзначыў, што англiчанам даўно не ўдаецца перамагаць шведаў, таму гульнявы кураж яго падначаленым губляць не трэба нi ў якiм разе. Праўда настаўнiк шведаў Ларс Лагербак перакананы, што перамога над парагвайцамi ўскалыхне яго падначаленых, таму матч Англiя-Швецыя будзе сапраўды цiкавым для гледачоў. Трэнер «жоўта-блакiтных» не ўтойваў, што справiцца з парагвайцамi было не так лёгка: «Заўжды цяжка сядзець на лаўцы, калi твая каманда губляе момант за момантам. Прычыны тут дзве — цi футбалiсты недастаткова беражлiва ставяцца да галявых момантаў, цi недапрацоўваюць на трэнiроўках. Аднак было б яшчэ горш, калi б у нас нiчога не атрымалася наогул. Сапернiкi гулялi вельмi моцна». У першым матчы чацвярга каманда Аргенціны разграміла зборную Сербіі і Чарнагорыі з лікам 6:0. Група «А»: Эквадор — Коста-Рыка — 3:0 (Тэнорыё, 8, Дэльгада, 54, Кавьедэс, 90+2). Група «В»: Англiя — Трынiдад i Табага — 2:0 (Краўч, 83, Джэрард, 90+1), Швецыя — Парагвай — 1:0 (Юнгберг, 89). Падрыхтавала Iрына ПРЫМАК. ВЕСТКI З МУНДЗIЯЛЯ Лепш за ўсё на першынстве ахоўваюць зборную ЗША. Напярэдаднi матча з iтальянцамi амерыканцы нават перабралiся з гатэля на ваенную базу. Малазiйскiя астролагi вывелi заканамернасць перамог на мундзiялях у залежнасцi ад года. У панаванне сабакi, як сёлета, часцей выйгравалi iтальянцы i бразiльцы. Шведскi балельшчык пафарбаваў уласны дом у колеры зборнай сваёй краiны. Самым вялiкiм попытам сярод пакупнiкоў у час турнiру карыстаюцца бытавая электронiка, футболкi, ежа i напоi. Выручка ад рэалiзацыi тавараў складае прыкладна 2 мiльярды долараў. У Брунэi забаронена ў час турнiру праяўляць эмоцыi, выкарыстоўваць спiртныя напоi i рабiць стаўкi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi датэрмiновы выхад гаспадароў у плэй-оф не здзiвiў, то поспех зборнай Эквадора стаў сапраўднай сенсацыяй: яна наогул толькi раз заваёўвала права г
|
|