У лiдары без выйгрышу
Iрына ПРЫМАК
Дзесяты тур нацыянальнага першынства ў вышэйшай лiзе аказаўся крыху парадаксальным: ждановiцкая «Дарыда» ўзначалiла турнiрную таблiцу, але не змагла справiцца з аўтсайдарам, бабруйскай «Белшынай» — 0:0.
Першую перамогу святкаваў вiцебскi «Лакаматыў» — 1:0. Ахвярай стала брэсцкае «Дынама». Сталiчны «МТЗ-РIПА» прайграе чацвёрты матч запар — на гэты раз магiлёўскаму «Дняпру» — 3:5. З прыходам новага настаўнiка ажылi мiнскiя дынамаўцы: падначаленыя Аляксея Пятрушына расправiлiся з «Гомелем» — 3:0, i, такiм чынам, у трэцi раз запар пакiнулi свае вароты «сухiмi». Вынiкi астатнiх матчаў: «Нафтан» (Наваполацк) — «Неман» (Гродна) — 2:0, «Лакаматыў» (Мiнск) — БАТЭ (Барысаў) — 1:3, «Шахцёр» (Салiгорск) — «Тарпеда» (Жодзiна) — 1:1. Пасля 10-га тура «Дарыда» i БАТЭ набралi па 21 ачку, на адно менш у «Гомеля», якi размясцiўся на трэцiм месцы. 20 ачкоў i ў «Шахцёра».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзесяты тур нацыянальнага першынства ў вышэйшай лiзе аказаўся крыху парадаксальным: ждановiцкая «Дарыда» ўзначалiла турнiрную таблiцу, але не змагла с
|
|