21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 19 чэрвеня прыняў з дакладам Прэм’ер-мiнiстра Сяр

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiраўнiку дзяржавы даложана аб выкананнi яго даручэнняў, якiя датычацца работы новага складу Урада. Выпрацавана дакладная стратэгiя, якая дазволiць дасягнуць параметраў, закладзеных у праграме сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на цяперашнюю пяцiгодку.

Кожнае мiнiстэрства i ведамства ў гэтым годзе ўпершыню распрацавала перспектыўныя планы развiцця падсправаздачных галiн на блiжэйшыя пяць гадоў. Акрамя пунктаў агульнага характару ўключаны канкрэтныя пытаннi iнвестыцыйнай i iнавацыйнай накiраванасцi. Да прыкладу, дакладна прапiсана, колькi i якiя новыя прадпрыемствы будуць пабудаваны ў нашай краiне.

Акрамя таго, прыняты неабходныя меры, каб кожнае прадпрыемства, незалежна ад формы ўласнасцi, склала свой бiзнэс-план развiцця на блiжэйшыя пяць гадоў.

З гэтага года плануецца ўвесцi суцэльную сертыфiкацыю беларускiх прадпрыемстваў. Перш за ўсё, будзе ўлiчвацца, цi адпавядае выпускаемая прадукцыя еўрапейскiм i сусветным стандартам.

Ва Урадзе вядзецца работа па вызначэнню перспектыў развiцця кожнага з 183-х населеных пунктаў Беларусi з колькасцю насельнiцтва да 50 тыс. чалавек. Тут будуць створаны зоны эканамiчнага развiцця, турыстычныя зоны, аграгарадкi. Плануецца таксама прадаставiць буйным прамысловым прадпрыемствам краiны падатковыя льготы на пэўны прамежак часу для таго, каб яны былi зацiкаўлены адкрыць у такiх гарадах свае даччыныя прадпрыемствы.

Прапрацоўваюцца падыходы да развiцця сярэдняга i малога прадпрымальнiцтва ў такiх гарадах i раёнах. У блiжэйшы час пасля ўзгаднення з мясцовымi органамi ўлады Урад унясе адпаведныя прапановы на разгляд Прэзiдэнту.

Асноўную работу па развiццю бiзнэс-асяроддзя ў населеных пунктах возьмуць на сябе абласныя, гарадскiя i раённыя выканаўчыя камiтэты. Як чакаецца, некалькi такiх «узорных» населеных пунктаў будзе створана ўжо сёлета.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiку дзяржавы даложана аб выкананнi яго даручэнняў, якiя датычацца работы новага складу Урада. Выпрацавана дакладная стратэгiя, якая дазволiць да
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика