Кiтайскi банк будзе ў Беларусi?..
Iгар ГРЫШЫН
Шляхi паглыблення двухбаковага супрацоўнiцтва памiж беларускай i кiтайскай банкаўскiмi сiстэмамi былi абмеркаваны ў ходзе вiзiту ў Мiнск дэлегацыi банкаўскiх i фiнансавых арганiзацый Кiтая, паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч.
Летась тавараабарот памiж нашымi краiнамi склаў каля 715 мiльёнаў долараў. А вось да 2010 года запланавана павялiчыць яго да 2 мiльярдаў долараў. Актуальным становiцца адкрыццё прадстаўнiцтваў як беларускiх банкаў у Кiтаi, так i кiтайскiх у Беларусi. Кiтайскаму боку прапанавана стварыць у Беларусi банкаўскую ўстанову з удзелам аднаго з буйнейшых яго банкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шляхi паглыблення двухбаковага супрацоўнiцтва памiж беларускай i кiтайскай банкаўскiмi сiстэмамi былi абмеркаваны ў ходзе вiзiту ў Мiнск дэлегацыi бан
|
|