21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да 2007 года палова зямлян стане гараджанамi

Да 2007 года палова насельнiцтва Зямлi будзе жыць у гарадах. Да 2030 года гэтая лiчба вырасце да 60 працэнтаў, а ў краiнах, якiя развiваюцца, — да 84 працэнтаў. Такiя звесткi прыводзяцца ў справаздачы Праграмы ААН па населеных пунктах. Штодзень колькасць гараджан павялiчваецца на 180 тысяч чалавек.

Хуткi рост колькасцi гарадскiх жыхароў будзе назiрацца ў найменш развiтых краiнах. У прамыслова-развiтых краiнах урбанiзацыя ў хуткiм часе збавiць тэмпы. Там колькасць гараджан у блiжэйшыя 25 гадоў вырасце ўсяго на 100 тысяч. Хуткiя тэмпы прыросту насельнiцтва ў краiнах, якiя развiваюцца, спрыяе некантралюемай урбанiзацыi, што вядзе да росту колькасцi людзей, якiя жывуць у трушчобах, i пашырэнню маштабаў галечы ў гарадскiх раёнах.

АЎСТРАЛIЙЦЫ З-ЗА ГРОШАЙ АДКЛАЛI РОДЫ I СМЕРЦЬ

У Аўстралii сотнi жанчын адклалi роды да моманту, калi ўрад пачаў выплачваць прэмiю за нараджэнне дзiцяцi, а мноства багацеяў пастаралiся памерцi крыху пазней, каб пазбегнуць падатку на спадчыну.

Паводле iнфармацыi даследчыкаў, нараджэнне больш за тысячу немаўлят было штучна адтэрмiнавана да паўночы 1 лiпеня 2004 года, калi пачала выплачвацца прэмiя ў памеры 3000 долараў за нараджэнне дзiцяці. Падобную тэндэнцыю чакаюць i ў наступныя два тыднi — з 1 лiпеня 2006 года прэмiя павялiчыцца да 4000 долараў.

Даследчыкi сур’ёзна занепакоены такой магчымасцю. У 2004 годзе большасць адкладзеных родаў прывялi да таго, што акушэрам давялося выкарыстоўваць кесарава сячэнне цi штучна стымуляваць роды. Паводле слоў тагачаснага мiнiстра аховы здароўя Кей Петарсан, яна не магла нават падумаць, што мацi падвергнуць сваiх дзяцей такой рызыцы. Бальнiцы рыхтуюцца да новага кашмару праз 11 дзён.

Калi аўстралiйскiя жанчыны адклалi нараджэнне дзяцей, каб атрымаць прэмiю ад урада, то багатыя людзi адтэрмiнавалi сваю смерць, каб не плацiць дзяржаве падатак на спадчыну ў памеры 28 працэнтаў. Падатак быў адменены ў 1979 годзе. Згодна са звесткамi статыстыкi, мноства багацеяў адцягнулi дату сваёй смерцi з чэрвеня на лiпень, магчыма з дапамогай медыцынскiх спосабаў падтрымання жыцця.

ВЫКРАДАЛЬНIКI РАСIЙСКIХ ДЫПЛАМАТАЎ ПАТРАБУЮЦЬ ВЫВАДУ ВОЙСКАЎ З ЧЭЧНI

Адна з iракскiх тэрарыстычных арганiзацый, звязаных з «Аль-Каедай», узяла на сябе адказнасць за арганiзацыю нападу на групу расiйскiх дыпламатаў, забойства аднаго з iх i выкраданне яшчэ чатырох. Iракскiя тэрарысты патрабуюць вывесцi войскi з Чэчнi.

IНДЫЙСКАЙ АРМII ДАЗВОЛЯЦЬ АДСТРЭЛЬВАЦЬ БРАКАНЬЕРАЎ

Парламент Iндыi мае намер дазволiць узброеным сiлам арыштоўваць браканьераў, якiя палююць на тыграў i леапардаў. У выпадку, калi злачынцы будуць аказваць супрацiўленне пры затрыманнi, салдаты атрымаюць права выкарыстаць зброю.

У ЗША ВЫШУКВАЮЦЬ ЎЛАДАЛЬНIКА ДЖЭК-ПОТА

Жыхар штата Аклахома выйграў у латарэю Powerball джэк-пот у 101,8 млн долараў, якi быў разыграны ў мiнулую суботу.

Аднак iмя шчаслiўчыка пакуль невядома. Арганiзатары заклiкаюць iгракоў яшчэ раз уважлiва праверыць бiлеты. Пераможца зможа атрымаць выйгрыш цi паступова ў выглядзе растэрмiнаваных выплат на працягу 29 гадоў, цi забраць усю суму адразу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 2007 года палова зямлян стане гараджанамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика