21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ШАКАЛЫ

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вясной мiнулага года быў забiты i абрабаваны жыхар Баранавiцкага раёна Мiкалай Казьмерчык. Яму было толькi 28 гадоў, i чацвёра малых дзяцей засталiся сiротамi. Пра гэты выпадак «Звязда» давала iнфармацыю.

Жорсткае забойства прымусiла дзейнiчаць праваахоўныя органы больш энергiчна. Падключылi аператыўную групу з Мiнска i неўзабаве была выяўлена банда, якая на працягу некалькiх гадоў дзейнiчала на тэрыторыi раёна i горада.

I вось два тыднi выязная калегiя Брэсцкага абласнога суда разглядала гэтую крымiнальную справу.

* * *

Завадатарам у бандзе з’яўляўся 20-гадовы Мiхаiл А. Ва ўсякiм разе, падчас следства гэта было ўстаноўлена. Ён ужо паспеў пабываць у калонii i для астатнiх траiх непаўналетнiх членаў банды быў аўтарытэтам. Самы шчуплы з сядзеўшых на лаве падсудных, ён нiяк не цягнуў на верхавода арганiзаванай i ўзброенай групы. I на самай справе, так яно i было б, калi б не бацька Мiхаiла, якi таксама сядзеў у клетцы — побач з сынам.

Уладзiмiр А. тройчы асуджаны за рабаванне, i менавiта ён з’яўляўся арганiзатарам i натхняльнiкам разбояў, хоць i дзейнiчаў праз сына, якому было лягчэй наладзiць кантакты з непаўналетнiмi.

Напачатку пачалi красцi ў суседзяў, а затым асаблiва не разбiралiся, каго рабаваць i што. Бралi ўсё, што траплялася пад рукi: колы ад аўтамашын, каўпакi, шыфер, бензiн, аўтадыскi... Вечарам на вул. Энтузiястаў напалi на жанчыну i адабралi сумачку з 15 тысячамi i дробнымi рэчамi. Уладзiмiр А. займаўся рэалiзацыяй нарабаванага, а пасля ўдалай справы наладжваў для непаўналетнiх лазню з прастытуткамi.

Банда набiралася вопыту, i аднойчы было вырашана, што неабходна заняцца сур’ёзнай справай — рабаваць заможных людзей, тых, у каго ёсць вялiкiя грошы. Купiлi электрашокер, набылi ружжо, дзве бiты, зрабiлi муляж пiсталета, у вязаных шапачках — прарэзы для вачэй i пачалi шукаць клiентаў. На прадпрымальнiка I. выйшлi праз яго вадзiцеля, той падказаў, што I. трымае ў кватэры вялiкую суму грошай. Вось у гэтую кватэру па вул. Камсамольскай бандыты i залезлi праз акно ноччу 25 кастрычнiка 2004 года. Напалi на гаспадара i той сказаў, што долары ў металiчнай скрынцы каля ложка. Калi на шум прыйшла мацi, то на яе навялi муляж пiсталета i жанчына згубiла прытомнасць. Пятнаццаць тысяч долараў бандыты падзялiлi мiж сабой. А затым «узялi» кватэру па вул. Кабушкiна. Там акрамя 16 тыс. долараў прыхапiлi тэлефоны, камп’ютар, дакументы... Але на гэты раз Уладзiмiр А. дзялiцца не стаў, а заявiў астатнiм, што прыязджалi назiральнiкi ад крымiналу па Баранавiчах i ўсё забралi.

Усе напады праходзiлi даволi гладка, хоць бывалi i збоi. Думалi, што ў жыхаркi С. з Жамчужнага ў доме 20 тыс. долараў, а дасталося толькi 7 млн рублёў. Хоць з жанчынай давялося доўга павалтузiцца — не хацела гаварыць, дзе схавала грошы. Але ўключылi прас, накiнулi пятлю на шыю i няшчасная не вытрымала.

Пералiчваць усе факты рабавання i вымагальнiцтва няма патрэбы, i банда напэўна яшчэ нейкi час дзейнiчала б, бо нягледзячы на здзекi над людзьмi, бандыты старалiся нiкога не забiваць. Але калi ёсць зброя, то яна павiнна стрэлiць.

Уладзiмiр А. прыехаў з Польшчы i сказаў сыну , што бачыў там Мiкалая Казьмерчыка. Прыкiнуўшы, што той павiнен прывезцi мяса на буйную суму, вырашылi гэты момант выкарыстаць i наладзiць засаду, калi Казьмерчык будзе вяртацца з Мiнска пасля рэалiзацыi там прадукцыi.

Вечарам 1 красавiка 2005 года банда выйшла на дарогу ў поўным складзе. Праўда, Уладзiмiр А. на гэты раз непасрэдна не ўдзельнiчаў у разбоi, бо заняў назiральны пункт каля Гарадзiшча i па мабiльнiку павiнен быў папярэдзiць астатнiх, што Казьмерчык павярнуў на Пачапава.

Дарога была перакрытая двума спiлаванымi дрэвамi i бандыты схавалiся ў кустах. Але ў гэты вечар Казьмерчык не паехаў, i засаду перанеслi на 2 красавiка i зноў усе занялi свае месцы , як і у першы раз. Старэйшы А. па мабiльнiку папярэдзiў, што машына праехала, але гэта быў не Казьмерчык. Вадзiцель позна ўбачыў перашкоду, але на хуткасцi здолеў збочыць i аб’ехаць дрэвы. Неўзабаве Уладзiмiр А. зноў патэлефанаваў i сказаў, што Казьмерчык едзе ў iх бок. Аўтамашына перашкоду праскочыла, але метраў праз сорак спынiлася — Казьмерчык хацеў паглядзець, цi моцна пашкоджаны аўтамабiль. Тут на яго i наляцелi. Мiхаiл А. стрэлiў метраў з пяцi i зарад трапiў у жывот ахвяры. Затым дабiвалi чалавека манцiроўкай i прыкладам. Разбiлi шкло аўтамашыны, пракалолi колы... i забралi грошы з дакументамi. Усяго набралася 4 тыс. долараў, хоць спадзявалiся на суму ў некалькi разоў большую. Забiтага пакiнулi на дарозе каля аўтамашыны, а самi, спалiўшы сваё адзенне з плямамi крывi i дакументы Казьмерчыка, паехалi ў бар пагуляць, быццам бы адзначыць атрыманне правоў.

Адзiн з удзельнiкаў нападу, Павел. Г., быў добрым знаёмым забiтага. Казьмерчык часта, як значна старэйшы, вазiў падлетка на матацыкле. Павел сцвярджаў, што не ведаў, на якое злачынства яны iдуць i што ён толькi пракалоў шыны. Безумоўна, пасля першай засады можна было б i не пайсцi паўторна, але ён не зрабiў гэтага.

Калi банда сабралася напасцi на Казьмерчыка, член банды Дзмiтрый В. пазычыў sim-карту для мабiльнага тэлефона ў суседа. Калi ж аператыўнiкi расшыфравалi размову Уладзiмiра А. з засеўшымi ў засадзе, то мiлiцыя прыйшла да гаспадара sim-карты, а той i сказаў, каму яе пазычыў. Вось тут Уладзiмiр А. з сынам кiнулiся ўцякаць. Старэйшага затрымалi на мяжы з Украiнай, а малодшы ўзяў бiлет на Маскву. I хоць ехаў у сёмым вагоне, а не ў пятым (адпаведна бiлету) яго арыштавалi.

Крыху пра так званую бандыцкую салiдарнасць. Кожны з бандытаў стараўся выгарадзiць сябе. Бацька, якi вiнаваты ў тым, што паламаў сыну жыццё, замест таго, каб узяць вiну на сябе i аблегчыць яму лёс, што па-чалавечы можна зразумець, найперш турбаваўся пра сябе i прызнаў сваю вiну часткова, а большасць таго, што тварыла банда, яму быццам бы не было вядома.

На пачатку судовага працэсу абвiнавачваныя вялi сябе ўпэўнена, а праз два тыднi, у час выступлення пракурора, сядзелi ў клетцы бледныя i толькi кiдалi ў залу, дзе былi iх родныя i пацярпелыя, позiркi: насцярожаныя, запалоханыя, пустыя цi злыя, як загнаныя зверы — шакалы.

Пракурор у сваёй заключнай прамове запатрабаваў для Мiхаiла А. пажыццёвага зняволення ў калонii асобага рэжыму, для яго бацькi — 30 гадоў, для Юрыя К., якi добраахвотна вялiкую частку агульнай вiны браў на сябе — 20 гадоў, для Дзмiтрыя В. — 14 гадоў i Паўла Г. — 12 гадоў калонii.

А ў апошнiм слове абвiнавачваныя пачалi прасiць у пацярпелых прабачэння. Маўляў, забiваць яны не хацелi, а 45-гадовы Уладзiмiр А. рыдаў на ўсю залу. Пакаялiся цi сябе шкадавалi?

Суддзя ж свой прысуд вынесе 6 лiпеня.

Сымон СВIСТУНОВIЧ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясной мiнулага года быў забiты i абрабаваны жыхар Баранавiцкага раёна Мiкалай Казьмерчык. Яму было толькi 28 гадоў, i чацвёра малых дзяцей засталiся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика