21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вёска, якой няма

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi высялялi жыхароў вёскi Рыбчына, што пад Вiлейкай, застацца там не мог нiхто нават пры вялiкiм жаданнi. На месцы былых хат цяпер разлiваецца вадасховiшча.

Стварэнне Вiлейскага вадасховiшча было запланавана яшчэ ў 60-х гадах. Сам працэс цягнуўся з 1968 па 1976 год. Для гэтага спатрэбiлася знiшчыць больш як паўтысячы жылых дамоў, калгасныя i саўгасныя пабудовы. Каля паловы тэрыторыi будучага вадасховiшча займалi лясы. Сёння Вiлейскае вадасховiшча — другi па памеры водны рэзервуар Беларусi (пасля возера Нарач). Яно займае плошчу 64,6 кв. кiламетра. Найбольшая глыбiня — 13 м, даўжыня — 27 км, шырыня — 3 км, даўжыня берагавой лiнii — 137 км.

У канцы 60-х улады паведамiлi жыхарам вёсак, якiя размяшчалiся якраз на тэрыторыi патэнцыйнага вадасховiшча, аб высяленнi. Людзi пачалi з’язджаць у 1970 годзе, апошнi чалавек пакiнуў родную хату ў 1975-м. Дзяржава не дужа клапацiлася пра лёс людзей. Iм далi па некалькi тысяч рублёў. Тыя, хто не знайшоў прытулку ў сваякоў, былi пераселеныя ў неперспектыўныя вёскi ў Вiлейскiм раёне, якiя i параўнацца не маглi з Рыбчыным: гэта была самая вялiкая з 9-i выселеных вёсак — 117 двароў i 504 жыхары (на момант пачатку высялення).

З 1980 года на Сёмуху рыбчане збiраюцца каля вадасховiшча, у тым месцы, дзе раней знаходзiлася вёска. Палова яе былой тэрыторыi знаходзiцца пад вадой. Раiса Сонiч — намеснiк загадчыка раённай бiбiлятэкi ў Вiлейцы — падтрымлiвала кантакты з аднавяскоўцамi, бо працавала бiблiятэкарам яшчэ ў Рыбчыне i ведала кожнага яго жыхара. Яна i вырашыла пачаць традыцыю штогадовых сустрэч. «Сёмуха — таму што грады пасаджаныя, палоць яшчэ не трэба, — кажа Раiса Пятроўна, — людзi адпачываюць, ды i лета пачынаецца, новае жыццё нараджаецца».

У першую сустрэчу на месцы, дзе раней стаяла школа, вяскоўцы паставiлi крыж. Чатыры гады таму сваiмi сiламi ўсталявалi побач першы ў Беларусi помнiк затопленай вёсцы. Сёння такi памятны знак ёсць i ў суседнiх часткова выселеных Малмыгах.

«Тут была школа, — паказвае Раiса Сонiч. — А мая хата вунь там, у цэнтры вёскi стаяла». I па-дзiцячы радуецца, што тое месца не затапiла, быццам ад гэтага нешта змянiлася. А дзядзька, чыя хата раней стаяла там, дзе цяпер вада, з жалем апускае вочы — ён ужо не зможа нават проста пастаяць на тым месцы.

Вёска цягнулася ўздоўж Вiлii, i вулiцы называлiся па месцы, дзе знаходзiлiся: Закарчма, Цэнтральная, Лазаўня, Лужок, Канец. Кожны кавалак лесу каля Рыбчына таксама меў свой назоў: Лiпнiкi, Паддзiчча, Ляжнае, Гарэлы бор, Малiнаўка. Пад вадой цяпер i ўчастак, дзе месцiлiся могiлкi. Але перш чым затапiць тое месца, могiлкi перанеслi блiжэй да суседняй Вязынi. Гэтым займалася брыгада спецыялiстаў, якiм за такую працу плацiлi вялiкiя па тых часах грошы — 25 рублёў за перазахаванне кожнага чалавека. Натуральна, што ўсё перанесцi не атрымалася, таму сёння на новых могiлках каля адной магiлы можа стаяць некалькi помнiкаў.

Кожны год у Рыбчына прыязджаюць яго былыя жыхары з розных гарадоў Беларусi, з Масквы, Адэсы, часам нават з Сiбiры. Першы раз сабралася больш як 150 чалавек. I сёлета прыехала нямала — не менш за паўсотнi вяскоўцаў. Аднак старыя памiраюць, таму вiдавочна — рыбчанаў становiцца ўсё менш i менш. Але сюды з’язджаюцца ўжо не толькi самi жыхары вёскi, але i iх дзецi, унукi.

Дзед Пiлiп Яцуковiч (ветэран вайны, у 1945 годзе быў сярод тых, хто браў рэйхстаг, салютаваў каля яго) стараецца прыязджаць на сустрэчы рыбчанаў кожны раз. Бывае, праўда, здароўе падводзiць. Нядаўна дужа кепска было. Родныя думалi: ужо не ачуняе — не ўставаў. А ён вось выжыў i з задавальненнем прыехаў на сустрэчу. Дзед Пiлiп быў у лiку апошнiх, хто пакiнуў роднае Рыбчына. На пытанне, дзе знаходзiлася яго хата, паказвае рукой на поўнач i дакладна адказвае: «Сорак крокаў ад крыжа».

Галоўны рыбчынскi музыка — баянiст Юрый Клiмянок граў на гуляннях 50 гадоў таму, забаўляў народ i сёлета на сустрэчы аднавяскоўцаў. Кажа, што цяпер iнструмент у рукi амаль не бярэ, толькi «ад Сёмухi да Сёмухi», але любiмыя песнi рыбчанаў успамiнае адразу ж як пачынае граць. Свой нямецкi чатырохрадны баян ён купiў за немалыя грошы ў 1953 годзе, яшчэ нi разу на рамонт не аддаваў. Iграць Юрый Iльiч навучыўся сам, а вось унукi, кажа, не хочуць нi самi вучыцца, нi ў музычную школу iсцi. Такi iнструмент прападае!

У наступным годзе — 10-я, юбiлейная сустрэча рыбчанаў. Раiса Сонiч спадзяецца, што прыедзе нашмат больш людзей. Аб колькасцi вяскоўцаў, якiя прыязджаюць на сустрэчы, яна не хвалюецца. Галоўнае было — сабраць iх у першы раз. Цяпер кожны ведае пра дзень сустрэчы i, калi сэрца пацягне, прыязджае на малую радзiму.

Яўгенiя МАНЦЭВIЧ,

студэнтка журфака БДУ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi высялялi жыхароў вёскi Рыбчына, што пад Вiлейкай, застацца там не мог нiхто нават пры вялiкiм жаданнi. На месцы былых хат цяпер разлiваецца вада
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика