Калi б мужчыны розных краiн выносiлi смецце так, як гуляюць iх зборныя на чэмпiянаце свету па футбо
Германiя. У адзiн i той жа час цвёрдым крокам мэтанакiравана выносiць вядро. Выкiдвае акуратна, раздзяляючы адходы: пластык асобна, шкло асобна, паперу асобна.
Англiя. Выходзiць з вядром на вулiцу, сустракае суседа i iдзе з iм у бар пiць пiва. Вяртаецца ў гiпсе, без смецця i з новай прычоскай. Аргенцiна. Выносiць не толькi сваё, але i суседскае смецце. Часам выпадкова можа выкiнуць старыя рэчы Коста-Рыкi. Галандыя. Бярэ выключна аранжавае вядро, да таго ж напалову пустое. З iм i пераходзiць дарогу Сербii i Чарнагорыi. Аўстралiя. Адкладвае вынас смецця да ночы, затое, вяртаючыся, акуратна выцiрае ногi аб палавiчок. Францыя. Скiдвае абавязкi па вынасу смецця на Швейцарыю, а Швейцарыя пра такiя дробязi ўвесь час забывае. ЗША. Баiцца выходзiць са смеццем адзiн, чакае спадарожнiкаў або сек’юрыцi. Iталiя. Апранае шыкоўны вячэрнi ўбор, пахне дарагой парфумай, i нават смецце пакуе ў араматызаваныя пакеты. Бразiлiя. Саромеючыся сваёй залiшняй вагi, хаваецца за дзяўчатамi з падтанцоўкi. Затое вулiцу ўпрыгожвае рознакаляровымi сцяжкамi, а кантэйнер размалёўвае вясёленькiмi графiцi. Дадому прыносiць фанцiкi. Iспанiя. Дэманструе загарэлы торс, унушальныя бiцэпсы i новыя плаўкi. Смецце выносiць з задавальненнем i без анiякiх прэтэнзiй з боку санстанцыi. Японiя. Блытаючыся ў шырокiх рукавах кiмано, умудраецца прасыпаць усё смецце куды заўгодна, толькi не ў кантэйнер. Калi разумее, што гэта заўважылi суседзi, робiць харакiры. Эквадор. Пераехаў у хмарачос, так што смецце зараз выносiць са свiстам. Часам нават проста з даху. Чэхiя. Не прымушае сябе прасiць, хутка бярэ i выносiць. Украiна. Нядаўна ўсталяваў смеццеправод, але карыстацца так i не навучыўся. Абяцае набыць iнструкцыю. Партугалiя. Выносiць толькi бутэлькi, затое з зайздроснай рэгулярнасцю. Мексiка. Бярэ смецце, але з паўдарогi вяртаецца, каб забраць яшчэ два пакеты. Iран. Жыве за глухiм плотам, так што нiхто не бачыць, калi, куды i колькi смецця выносiць. Але яшчэ нiхто не скардзiўся. Ангола, Гана, Тога, Кот д’Iвуар. Выносяць смецце ўпершыню ў жыццi, таму вельмi стараюцца, але вынiкi прадказаць цяжка. Саудаўская Аравiя. Лiчыць, што выносiць смецце — гэта не мужчынскi занятак. Таму на ўсякi выпадак апранае паранджу, маскiруючыся пад жанчыну. Польшча. На дробязi не разменьваецца, так што адразу сядае за руль смеццявоза. Праўда, праз 3 метры матор глухне, аднак мiсiя лiчыцца выкананай. Расiя. Што казаць, калi дагэтуль не вынес ёлку! Усё, аб што не спатыкаецца, смеццем не лiчыць. Беларусь. Выносiць смецце з хаты пакуль што не рызыкуе. Калi ўжо вельмi дастануць, скiдвае цiшком у чужое вядро.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Германiя. У адзiн i той жа час цвёрдым крокам мэтанакiравана выносiць вядро. Выкiдвае акуратна, раздзяляючы адходы: пластык асобна, шкло асобна, папер
|
|