Тавараабарот з краiнамi СНД павялiчваецца
Iгар ГРЫШЫН
Тавараабарот Беларусi з краiнамi СНД у студзенi—красавiку гэтага года склаў 6738,5 мiльёна долараў ЗША, паведамiлi ў Мiнэканомiкi краiны.
У мiнiстэрстве адзначаюць, што ў параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам коштавы аб’ём тавараабароту павялiчыўся на 35,7 працэнта, экспарту — на 20,5 працэнта, iмпарту — на 46. Спецыялiсты тлумачаць гэта, у першую чаргу, павелiчэннем тавараабароту з Расiяй. У гандлi з краiнамi Садружнасцi на долю апошняй у студзенi—красавiку прыходзiцца 87,4 працэнта абароту, 79,6 працэнта экспарту i 91,8 працэнта iмпарту (летась за адпаведны перыяд — 88,3 працэнта, 84,3 i 91,1 працэнта адпаведна). Па вынiках чатырох месяцаў гэтага года тавараабарот з Расiяй склаў 5891,1 мiльёна долараў ЗША, з iх экспарт — 1927,5, iмпарт — 3963,6 мiльёна долараў ЗША.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тавараабарот Беларусi з краiнамi СНД у студзенi—красавiку гэтага года склаў 6738,5 мiльёна долараў ЗША, паведамiлi ў Мiнэканомiкi краiны |
|