Не спазнiцеся на электрычку
«Мiнск-Навiны»
На гэтым тыднi ў сувязi з правядзеннем рамонтных работ адбылiся змяненнi ў графiку руху прыгарадных электрапаяздоў.
З аўторка па пятнiцу з графiка выключана электрычка «Мiнск—Барысаў» на 13.45, а таксама «Барысаў—Мiнск» на 10.16 у аўторак i сераду; на 13.06 у чацвер i ў 12.48 у пятнiцу. З аўторка па чацвер адмяняецца электрычка «Мiнск—Стоўбцы» ў 15.06 i «Стоўбцы—Мiнск» у 13.06. У пятнiцу, 23 чэрвеня, састаў «Мiнск—Асiповiчы» адпраўленнем у 11.45 i 13.20 iдзе толькi да станцыi «Пухавiчы». А электрычка «Асiповiчы-Мiнск» адпраўленнем у 10.25 i 14.54 адменена на ўчастку Асiповiчы—Пухавiчы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыднi ў сувязi з правядзеннем рамонтных работ адбылiся змяненнi ў графiку руху прыгарадных электрапаяздоў
|
|