Спякота «расплавiць» паветра да плюс 32
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, у блiжэйшыя днi на тэрыторыю Беларусi завiтаюць вельмi цёплыя паветраныя масы з боку Заходняй Еўропы.
Таму ўжо сёння ападкаў амаль не прадбачыцца, толькi месцамi ў Гомельскай вобласцi магчымы кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi. Чацвер увогуле будзе сонечным на ўсёй прасторы Беларусi. У пятнiцу невялiкая верагоднасць кароткачасовых дажджоў будзе толькi на захадзе Брэсцкай i Гродзенскай абласцей. Тэмпература паветра ўначы дасягне 13—20 градусаў, удзень у сераду — 24—30 цяпла, а 22—23 чэрвеня прыпячэ да 26—32 градусаў. Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў на выхадныя ў краiне захаваецца даволi цёплае надвор’е, а ў асобных раёнах будзе надзвычай спякотна. У суботу—нядзелю кароткачасовыя дажджы могуць назiрацца толькi месцамi на паўночным захадзе краiны. У сувязi са спякотай сiноптыкi раяць насiць светлае адзенне, карыстацца галаўнымi ўборамi, i заставацца пад адкрытым небам не больш за 3 гадзiны ў дзень. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, у блiжэйшыя днi на тэрыторыю Беларусi завiтаюць
|
|