Cамы светлы дзень лета
Сяргей КУРКАЧ
Акцэнты Гэты дзень — 21 чэрвеня — астраномы i сiноптыкi лiчаць асаблiвым. Сёння — дзень летняга сонцастаяння.Наша планета рухаецца вакол Сонца такiм чынам, што зараз у чарговы раз вось Зямлi заняла ў адносiнах да нашага свяцiла такое становiшча, калi сонечныя промнi прама «падаюць» на паўночны тропiк. Сёлета менавiта серада, 21 чэрвеня лiчыцца пачаткам астранамiчнага лета ў паўночным паўшар’i i пачаткам зiмы — у паўднёвым. У сярэднiх шыротах працягласць такога светлага дня перавышае 16 гадзiн, а за паўночным палярным кругам сонца не заходзiць увогуле. У Мiнску даўжыня «суперлетняга» дня працягваецца з 18 да 24 чэрвеня i роўная 17 гадзiнам 8 хвiлiнам. А ўжо ў нядзелю дзень пачне рабiцца карацейшым. Спачатку дзень будзе памяншацца вельмi марудна, да пачатку лiпеня толькi на адну хвiлiну ў 3 днi, потым — 1—2 хвiлiны штодня, а блiжэй да восенi — усё хутчэй i хутчэй. А ў народзе кажуць, што днi ў лiпенi iдуць на спад, а спякота — на моц.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты дзень — 21 чэрвеня — астраномы i сiноптыкi лiчаць асаблiвым. Сёння — дзень летняга сонцастаяння |
|