21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi караць, дык рублём

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

ДЫХАЙЦЕ ГЛЫБЕЙ

Дэпутаты супраць забруджвання атмасферы

Згодна з прынятай нацыянальнай стратэгiяй устойлiвага развiцця экалагiчны аспект разглядаецца нароўнi з эканамiчным i сацыяльным. Свой крок у гэтым накiрунку зрабiлi дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета, разгледзеўшы пытанне аб стане прыродаахоўнай работы на прадпрыемствах абласнога цэнтра. У вынiку зацверджаны дзве праграмы: паэтапнай рэканструкцыi, мадэрнiзацыi i вынасу за гарадскую мяжу прамысловых прадпрыемстваў, якiя аказваюць неспрыяльнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, а таксама аптымiзацыi работы ачышчальных збудаванняў, каналiзацыi i паляпшэння экалагiчнага стану ракi Нёман.

Гарвыканкаму даручана прыняць меры па забароне агароднiцтва для жыхароў горада ў санiтарна-ахоўных зонах прамысловых прадпрыемстваў, а кiраўнiкам апошнiх — паклапацiцца аб максiмальным азеляненнi i добраўпарадкаваннi санiтарна-ахоўных зон. Акрамя таго, рашэннем сесii гарсавета вытворцаў абавязалi арганiзаваць лабараторны кантроль за станам атмасфернага паветра ў зоне ўплыву прадпрыемстваў. Паводле iнфармацыi начальнiка гарiнспекцыi прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Iрыны Алёхiнай, у маштабах рэспублiкi па забруджванню атмасфернага паветра горада Гродна сярод 23 гарадоў займае 5-е месца пасля Наваполацка (55,1 тысячы тон), Мiнска (35,3 тыс.т) , Навалукомля (19,9 тыс.т) i Гомеля (13 тыс.т). Увогуле атмасфера горада над Нёманам за мiнулы год атрымала ад стацыянарных крынiц прадпрыемстваў каля 12,6 тыс. тон забруджваючых рэчываў — прыкладна па 40 кiлаграмаў на кожнага жыхара.

Аднак сiтуацыя, прынамсi, з боку прамысловасцi павiнна палепшыцца. Дзякуючы новым тэхналогiям, да прыкладу, у кацельнях «Гроднаэнерга» i камбiната будаўнiчых матэрыялаў дасягаюць не толькi знiжэння спажывання палiўна-энергетычных рэсурсаў, але i выкiдаў у атмасферу.

На Гродзенскiм шклозаводзе, на прадпрыемстве «Белкард» i на тым жа камбiнаце будматэрыялаў рэканструявалi сiстэмы пылаўлоўлiвання. А на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах горада ўкараняюцца рукаўныя фiльтры з вяртаннем ачышчанага паветра ў рабочую зону.

Зрэшты, асноўныя праблемы для атмасферы горада працэнтаў на 80 стварае не прамысловасць, а аўтатранспарт. Згодна з рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў ад 24 жнiўня 2000 года суб’екты гаспадарання ўсiх формаў уласнасцi павiнны арганiзаваць штоквартальны кантроль таксiчнасцi адпрацаваных газаў аўтамабiляў. Аднак са 159 прадпрыемстваў, маючых на балансе больш за 10 адзiнак аўтатранспарту, уласныя прыборы ўлiку маюць толькi 45, астатнiя ажыццяўляюць кантроль па дагаворах. Але цi ўсюды? Штогод у рамках аперацыi «Чыстае паветра» выяўляецца да 15 працэнтаў транспартных сродкаў з перавышэннем утрымання вокiсу вугляроду, вуглевадародаў цi дымнасцi. За гэта летась аштрафаваны 16 службовых асоб, прад’яўлена 8 iскаў юрыдычным асобам.

Не менш сур’ёзная праблема — адходы, якiх у горадзе штогод утвараецца больш за 200 тысяч тон. Толькi адходаў мяккага дахавага пакрыцця летась вывезлi на палiгон больш за паўтары тысячы тон.

На думку Iрыны Алёхiнай, трэба зменшыць устаноўленыя рашэннем Гродзенскага гарвыканкама лiмiты размяшчэння адходаў будаўнiцтва на палiгоне цвёрдых бытавых адходаў. Што гэта дасць? У выпадку перавышэння лiмiтаў плацяжы за размяшчэнне адходаў у навакольным асяроддзi складуць ужо не 81 тысячу рублёў за тону руберойду, а 1 мiльён 215 тысяч рублёў.

I няўжо пасля гэтага тут або ў iншых структурных падраздзяленнях будтрэста не возьмуцца за перапрацоўку адходаў?

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты супраць забруджвання атмасферы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика