21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Блакiтная» мара ўкраiнцаў

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Футбол. Чэмпiянат свету

Наша нацыянальная зборная нiколi не прабiвалася на сусветны футбольны форум, але адзiн з нашых суайчыннiкаў, 21-гадовы Арцём Мiлеўскi, якi некалi выступаў за беларускую юнацкую зборную, дэбютаваў-такi на турнiры, бо ў 2002-м прыняў украiнскае грамадзянства. У матчы з аравiйцамi ён замянiў Андрэя Шаўчэнку ў канцы другога тайма i нават хацеў зарабiць пенальцi. Праўда, англiйскi арбiтр Пол расцанiў падзенне Мiлеўскага, як мiнi-спектакль. За перамогу над Саудаўскай Аравiяй нашым усходнiм суседзям паабяцалi ўручыць па бочцы мёду, а аўтар першага гола атрымае свiнню па мянушцы Каалiцыя.

Галоўны настаўнiк украiнскай зборнай Алег Блахiн параўнаў вiкторыю сваiх падначаленых з казкай пра Папялушку, бо ў рашаючы момант усё атрымалася так, як было патрэбна. Ключавым фактарам поспеху трэнер назваў добры настрой iгракоў i дакладнае выкананне яго ўстаноўкi — кантраляваць мяч i з увагай ставiцца да рэалiзацыi стандартаў.

Пасля матча Блахiн рэальна ацанiў магчымасцi сваiх падначаленых: «Шанцаў выйграць чэмпiянат у нас вельмi мала, але выйсцi ў 1/8 фiналу мы можам». Украiну, каб рэалiзаваць iх «блакiтную» мару задаволiць i нiчыя ў сустрэчы з Тунiсам. Праўда, матч з прадстаўнiкамi Чорнага кантынента наўрад цi будзе лёгкiм: там таксама патрэбны ачкi.

Атрымалася сапраўдная карыда: тунiсцы здолелi першымi адкрыць лiк, а iх вароты заставалiся «сухiмi» амаль да сярэдзiны другога тайма. Каманда Луiса Араганэса прымусiла пахвалявацца, але пацвердзiла статус фаварыта групы «Н» i прабiлася ў плэй-оф. «Я дапускаў, што гульня можа быць цяжкай, — падзялiўся Араганэс. — Доўга не атрымлiвалася прабiць абарону тунiсцаў. Аднак з’яўленне Фабрэгаса дазволiла кантраляваць мяч, Хаакiн дадаў вастрынi на правым флангу, а Рауль змог забiць важны гол». Настаўнiк тунiсцаў Ражэ Лемер палiчыў прычынай пройгрышу сваёй каманды стомленасць футбалiстаў, якiя не змаглi пратрымацца больш за 70 хвiлiн, а гульню з украiнцамi назваў рашаючай, бо яшчэ не ўсё згублена.

Група «G»: Тога — Швейцарыя — 0:2 (Фрай, 16, Барнэта, 88).

Група «Н»: Саудаўская Аравiя — Украiна — 0:4 (Русал, 4, Раброў, 36, Шаўчэнка, 46, Калiнiчэнка, 84), Iспанiя — Тунiс — 3:1 (Мнары, 8, Рауль, 71, Торэс, 76, 90+1, пен.).

 Уладальнiк «Чэлсi» Раман Абрамовiч набыў больш за 500 бiлетаў у VIP-ложы дзесяцi стадыёнаў. Кошт аднаго бiлета складае 3 тысячы долараў.

 Пасля чэмпiянату галоўны трэнер карэйцаў Дзiк Адвакат плануе ўзначалiць пiцерскi «Зенiт», з якiм заключаць кантракты два яго цяперашнiя падначаленыя — Кiм Дон Чжын i Лi Хо.

 Бразiльскi нападаючы Фрэд хацеў падараваць свайму бацьку мяч, якiм забiў першы ў сваёй кар’еры гол на сусветным першынстве. Аднак ФIФА забаранiла iграку забiраць снарад пасля матча з Аўстралiяй.

Падрыхтавала Iрына ПРЫМАК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша нацыянальная зборная нiколi не прабiвалася на сусветны футбольны форум, але адзiн з нашых суайчыннiкаў, 21-гадовы Арцём Мiлеўскi, якi некалi выст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика