21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

POST factum

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

СIВОЕ ШЧАСЦЕ

Шырока распаўсюджанае меркаванне, што ў маладосцi чалавек жыве найбольш шчаслiва, аказваецца на самай справе — памылковае. Новае даследаванне, праведзенае Унiверсiтэтам Мiчыгана, паказала, што пажылыя людзi намнога часцей чым маладыя адчуваюць сябе шчаслiвымi. Тым не менш, яны (як i маладыя людзi) схiльныя iдэалiзаваць свае юныя гады.

Аўтары даследавання сцвярджаюць, што чалавек не здольны адэкватна ацэньваць узровень свайго шчасця ў будучым i таму ў маладосцi часта спрабуе атрымаць усю асалоду жыцця — перапрабаваць усе магчымыя задавальненнi. Менавiта таму маладыя людзi пачынаюць курыць, ужываць алкаголь, прымаць наркотыкi, уступаюць у выпадковыя палавыя сувязi. Аднак найбольшае шчасце чалавек адчувае тады, калi дасягае нейкiх мэтаў. Звычайна падобныя падзеi (доўгачаканае нараджэнне дзiцяцi, кар’ерныя поспехi, павышэнне ўзроўню дабрабыту) адбываюцца ў больш сталым узросце. Гэтыя поспехi мiнiмiзуюць негатыўныя наступствы старэння, у тым лiку i пагаршэнне здароўя.

IСПАНСКIЯ ЖАНЧЫНЫ — СУПРАЦЬ ФУТБОЛА

Гарачыя сеньёры з Пiрынейскага паўвострава сказалi футболу дружнае «не!». Хатнiя гаспадынi абураюцца з-за таго, што iх мужчыны, прыпаўшы да экранаў тэлевiзараў, цалкам забылiся пра свае абавязкi i iгнаруюць спадарожнiц жыцця.

«На час праклятага чэмпiянату свету мужчыны ператвараюцца ў робатаў. Яны думаюць толькi пра мячы i стадыёны, замяняюць рамантычныя вячэры Армагедонамi ў спартыўных барах з крыкамi ў падтрымку 22-х абiбокаў», — гневаюцца iспанскiя дамы.

У лепшых традыцыях Лiсiстраты яны выпрацавалi шэраг умоў, з якiмi iх мужы павiнны згадзiцца ў абавязковым парадку. У адваротным выпадку жанчыны абяцаюць правесцi публiчныя дэманстрацыi i акцыi пратэсту. Так, адзiн тайм прагляду футбольнага матча «караецца» дзвюма гадзiнамi тэлесерыяла, што iдзе ў «даход» жонкi. Кожны забiты падапечнымi трэнера Аранонеса гол «караецца» паходам у супермаркет. Акрамя таго, матч, прагледжаны не ў родных сценах, а, скажам, у спартыўным бары, клубе, безумоўна кампенсуецца сняданкам у пасцель для каханай.

Галоўная ўмова «пагаднення» — пульт дыстанцыйнага кiравання на працягу ўсяго мундзiяля застаецца ў эксклюзiўным распараджэннi жонкi.

САМЫЯ ЛЕПШЫЯ МУЖЫ ЖЫВУЦЬ У ШВЕЦЫI

Еўрапейскае сацдаследаванне вызначыла, што самыя гаспадарлiвыя мужы жывуць менавiта ў гэтай скандынаўскай краiне: толькi 8 працэнтаў шведскiх мужчын iгнаруюць работу па хатняй гаспадарцы.

Менш за ўсё дапамагаюць сваiм жонкам мужчыны з поўдня еўрапейскага кантынента, прычым сталiцай «хатнiх мачо» з’яўляюцца партугальцы — 61 працэнт мужчын з гэтай краiны прызналiся, што нiколi не бралi ў рукi праса цi пыласоса. Адразу за iмi iдуць грэкi — 57 працэнтаў з iх нiчога не робяць у доме. Замыкаюць тройку гэтых сумнiўных лiдараў мужчыны Iспанii: 47 працэнтаў з iх, прыйшоўшы з працы, валяюцца на канапе перад тэлевiзарам, iгнаруючы просьбы жонак чым-небудзь дапамагчы.

Iтальянцы не паспелi своечасова здаць анкеты даследавання, таму невядома, як там справы ў гэтым плане, аднак iспанцы тут жа аб’явiлi, што тыя, бадай, абышлi ўсiх абiбокаў у Еўропе.

Цiкава, што пры ўсiм гэтым больш як 2/3 мужчын у Паўднёвай Еўропе заявiлi, што мужчыны i жанчыны павiнны выконваць хатнюю работу нароўнi.

АТРЫМАЦЬ ДЫПЛОМ НIКОЛI НЕ ПОЗНА

Пажылая амерыканка (ёй споўнiлася 82 гады) днямi атрымала дыплом адной з самых прэстыжных ВНУ — Гарвардскага унiверсiтэта.

Мiсiс Макнiл 25 гадоў працавала ў адмiнiстрацыi унiверсiтэцкага цэнтра здароўя. На заняткi яна хадзiла на працягу... 20 гадоў, атрыманне ступенi бакалаўра мастацтваў заняло ў яе 9 з iх.

Сама выпускнiца заявiла журналiстам, што нiколi не адчувала сябе самай старэйшай у групе, бо добра ўпiсваецца ў любы калектыў. Дарэчы, старэйшай выпускнiцай у гiсторыi Гарварда лiчыцца нейкая Мэры Фазана: яна нядаўна атрымала дыплом у 89-гадовым узросце.

У IЗРАIЛI СОЧАЦЬ ЗА ЛЁСАМ БРЫДКАСЛОВА-ПАПУГАЯ

Увесь Iзраiль сочыць за лёсам размаўляючага папугая-ара па мянушцы Мiры. Любiмы занятак птушкi — нецэнзурная лаянка. Калi цяперашнi гаспадар папугая купляў яго за тры тысячы долараў, ён не думаў, што больш не зможа прымаць у сябе дома гасцей. З’яўленне чужых выклiкае асаблiва брудныя пасажы з дзюбы Мiры. Аб гэтым паведамляе мясцовае тэлебачанне.

Арэн Зарыф купiў папугая ў аднаго вельмi рэлiгiйнага чалавека, якi не мог слухаць такiя непрыгожыя словы. Кажуць, што равiн прапанаваў яму зарэзаць птушку, аднак той пашкадаваў яе i прадаў. Не прайшло i двух тыдняў, як Арэн сам вымушаны быў звярнуцца да равiна з пытаннем, што рабiць?.. Той прапанаваў зрабiць выбар — або забiць папугая, або адрэзаць яму язык.

Даведаўшыся аб такiм незайздросным лёсе папугая, у справу ўмяшалася грамадская арганiзацыя абароны жывёл. Яе прыхiльнiкi звярнулiся ў суд, патрабуючы пакiнуць птушку ў спакоi. Мiж тым, да гэтага часу няма адказу на галоўнае пытанне: хто навучыў папугая лаяцца? Гаспадары яго пастаянна мянялiся, i адсачыць увесь ланцужок сёння наўрад цi магчыма. Але больш за ўсё Арэн Зарыф баiцца другога — ён не можа iгнараваць пастанову равiна, iнакш яго чакае байкот з боку ўсёй мясцовай рэлiгiйнай абшчыны. Прадаваць птушку ён не хоча, таму застаецца адзiнае выйсце — паспрабаваць перавыхаваць яе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шырока распаўсюджанае меркаванне, што ў маладосцi чалавек жыве найбольш шчаслiва, аказваецца на самай справе — памылковае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика