Прафiцыт бюджэту — 600 млрд рублёў
Iгар ГРЫШЫН
У студзенi—маi ў Беларусi прафiцыт дзяржаўных фiнансавых рэсурсаў, што акумулююцца ў рэспублiканскiм бюджэце, склаў 600 мiльярдаў рублёў, паведамляюць у Мiнiстэрстве фiнансаў.
Даходы рэспублiканскага бюджэту склалi каля 10,5 трыльёна рублёў, або 41,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана, расходы — 9,9 трыльёна рублёў. Паводле iнфармацыi мiнiстэрства, дынамiка выканання бюджэту па асноўных даходных крынiцах абумоўлена апераджальнымi тэмпамi росту макраэканамiчных паказчыкаў, актыўным павелiчэннем аб’ёмаў вытворчасцi ў рэальным сектары эканомiкi, ростам фiнансавых паказчыкаў працы арганiзацый, а таксама беларускага экспарту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У студзенi—маi ў Беларусi прафiцыт дзяржаўных фiнансавых рэсурсаў, што акумулююцца ў рэспублiканскiм бюджэце, склаў 600 мiльярдаў рублёў, паведамляюць
|
|