Трагiчны адпачынак на курорце
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Сярод пацярпелых у вынiку выбуху ў турэцкiм курортным мястэчку Манаўгат, магчыма, ёсць i трое беларусак.
Праўда, у Мiнiстэрстве замежных спраў Беларусi на момант падрыхтоўкi публiкацыi не пацвярджалi, але i не абвяргалi iнфармацыю пра тое, што нашы грамадзяне сталi ахвярамi трагедыi ў Турцыi. Паводле слоў прэс-сакратара беларускага знешнепалiтычнага ведамства Андрэя Папова, нашым дыпламатам патрэбен час, каб усё дакладна высветлiць i праверыць, пасля чаго i будзе зроблена афiцыйнае паведамленне. Тым часам расiйскi консул у Турцыi Сяргей Алiфанаў ужо назваў прозвiшчы дзвюх нашых суайчыннiц, якiя атрымалi раненнi. Гэта Дзiна i Ангелiна Дземянковы. Прозвiшча трэцяй беларускi пакуль не высветлена. Паводле iнфармацыi расiйскага дыпрадстаўнiцтва, яна атрымала найбольш сур’ёзнае раненне. Нагадаю, што ў вынiку выбуху ў Манаўгаце, якi адбыўся ўвечары 25 чэрвеня, загiнулi 4 чалавекi i 25 паранены. Пакуль невядома, быў гэта тэрарыстычны акт або проста няшчасны выпадак. Бо, паводле адной з версiй, у рэстаране спрацавала самаробная «бомба», а паводле другой, — выбухнуў звычайны газавы балон.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод пацярпелых у вынiку выбуху ў турэцкiм курортным мястэчку Манаўгат, магчыма, ёсць i трое беларусак |
|