На варце законнасцi i справядлiвасцi
Мiкола ДЗЯБЁЛА
26 чэрвеня супрацоўнiкi беларускай пракуратуры адзначылi сваё прафесiйнае свята. З гэтай нагоды ўчора адбылася прэс-канферэнцыя Генеральнага пракурора краiны Пятра Мiклашэвiча.
Зараз у органах пракуратуры працуе каля 2 тысяч чалавек. За мiнулыя паўтара года пракурорамi праведзена больш за 19 тысяч праверак, унесена 38 тысяч актаў. Да адмiнiстрацыйнай, матэрыяльнай i дысцыплiнарнай адказнасцi прыцягнута 42 тысячы службовых асоб. Судамi задаволены 23 тысячы пракурорскiх iскаў на агульную суму 176 мiльярдаў рублёў. Штогод у органы пракуратуры ў пошуках справядлiвасцi звяртаюцца больш за 40 тысяч грамадзян. Прыкладна кожны пяты такi зварот для грамадзян мае станоўчы вынiк, iх праблемы вырашаюцца. Нешматлiкi следчы апарат пракуратуры расследаваў за апошнiя паўтара года 5,9 тысячы крымiнальных спраў. За апошнiя паўтара года дзякуючы следчым пракуратуры было асуджана больш за 1500 асоб, якiя бралi хабар, злоўжывалi службовым становiшчам. За 5 месяцаў гэтага года зафiксавана 536 выпадкаў хабарнiцтва, што на 100 фактаў менш, чым за аналагiчны перыяд года мiнулага. Аднак, як падкрэслiў Пётр Мiклашэвiч, апошнiм часам iстотна ўзраслi памеры хабару. Пракуратура расследуе крымiнальную справу, у якой фiгуруе хабар у 1,5 мiльёна долараў. За такую суму расiйскi бiзнэсмен спрабаваў вырашыць пытанне з выдзяленнем участка пад будаўнiцтва «выгаднага аб’екта» ў Мiнску. Пётр Мiклашэвiч узгадаў таксама i крымiнальную справу былога генеральнага дырэктара ВА «Нафтан» Часнавiцкага, якi разам са сваiмi хаўруснiкамi нанёс урон роднаму прадпрыемству на 3 мiльёны 743 тысячы долараў. Дарэчы, частку гэтага ўрону Часнавiцкi кампенсаваў, вярнуў 1 мiльён 250 тысяч долараў. Зараз колiшнi кiраўнiк «Нафтана» знаходзiцца пад хатнiм арыштам. Матэрыяльны ўрон ад дзейнасцi карупцыянераў летась склаў больш за 3,6 мiльярда рублёў. Аднак, паводле слоў Пятра Мiклашэвiча, насамрэч шкоду, якую наносiць карупцыя, немагчыма падлiчыць у грашовых адзiнках, бо гэтае злачынства падрывае аўтарытэт улады, падчас знiшчае веру людзей у законнасць i справядлiвасць. Кiраўнiк пракуратуры абяцаў, што i надалей вартавыя законнасцi будуць весцi бескампрамiсную барацьбу з нядобрасумленнымi людзьмi, у тым лiку i ў сваiм асяроддзi. За мiнулы год, напрыклад, 8 чалавек, якiя заплямiлi пракурорскi мундзiр, былi звольненыя. А следчы пракуратуры краiны, якi за хабар у памеры 3 тысяч долараў спрабаваў «замяць» справу, асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волi. Зрэшты, Генеральны пракурор падкрэслiў, што пераважная большасць яго падначаленых — людзi сумленныя. Пётр Мiклашэвiч павiншаваў iх з прафесiйным святам, пажадаў усiм добрага здароўя, поспехаў у нялёгкай службе на карысць нашага грамадства i дзяржавы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 чэрвеня супрацоўнiкi беларускай пракуратуры адзначылi сваё прафесiйнае свята. З гэтай нагоды ўчора адбылася прэс-канферэнцыя Генеральнага пракурора |
|