У Мiнску намiнальная налiчаная зарплата ў красавiку склала Br722 тыс
Аксана ШЫКУЦЬ, БЕЛТА
У Мiнску намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата ў студзенi—красавiку гэтага года склала Br696 тыс. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў Мiнскiм гарадскiм упраўленнi статыстыкi (МГУС).
У галiнах бюджэтнай сферы сярэднямесячная заработная плата ў студзенi—красавiку склала Br632 тыс., у красавiку — Br663 тыс. ($308). Сярод галiн прамысловасцi найбольш высокая заработная плата склалася на прадпрыемствах каляровай металургii (Br871 тыс.), цэлюлозна-папяровай прамысловасцi (Br870 тыс.), электраэнергетыкi (Br845 тыс.). На прадпрыемствах швейнай прамысловасцi сярэдняя заработная плата склала Br493 тыс., рыбнай — Br381 тыс. У будаўнiчых арганiзацыях сярэдняя заработная плата ў красавiку бягучага года склала Br819 тыс. Ва ўстановах адукацыi сярэдняя заработная плата ў красавiку была на ўзроўнi Br599 тыс., у тым лiку прафесарска-выкладчыцкага складу — Br950 тыс., настаўнiкаў — Br641 тыс.; ва ўстановах аховы здароўя — Br590 тыс., у тым лiку ўрачоў — Br878 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — Br550 тыс., малодшага медыцынскага персаналу — Br365 тыс.; культуры i мастацтва — Br610 тыс.; у тым лiку бiблiятэкараў — Br558 тыс., артыстаў — Br661 тыс.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата ў студзенi—красавiку гэтага года склала Br696 тыс. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў Мiнскiм |
|