100 метраў зэканомiлi 100 кiламетраў
Яна СВЕТАВА
Дзве новыя водныя пераправы ўстанавiлi на Брэстчыне спецыялiсты Пiнскага аварыйна-выратавальнага атрада «Прыпяць».
24-метровы драўляна-металiчны мост зманцiраваны на Цярэблiцкiм канале каля вёскi Дзівiн Кобрынскага раёна. Мост узведзены спецыяльна для пагранiчнiкаў, якiя ахоўваюць дзяржаўную гранiцу ў раёне пункта спрошчанага беларуска-ўкраiнскага пераходу. А на Прыпяцi каля вёсак Гольцы i Маладзельчыцы Пiнскага раёна, дзе шырыня ракi дасягае 100 метраў, з’явiлася пантонная пераправа. Раней там дзейнiчаў паром, але ён паступова прыйшоў у нягоднасць. I мясцовай гаспадарцы, каб вывезцi нарыхтаваныя кармы з-за рэчкi, спатрэбiлася б даваць круг у 100 кiламетраў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве новыя водныя пераправы ўстанавiлi на Брэстчыне спецыялiсты Пiнскага аварыйна-выратавальнага атрада «Прыпяць»
|
|