Нарэшце пайшлi клубнiцы
Сяргей РАСОЛЬКА
У Лунiнецкiм раёне стартавала масавая нарыхтоўка клубнiц ад насельнiцтва.
Толькi за выхадныя i пачатак тыдня па лiнii раённага спажывецкага таварыства ўжо закуплена 65 тон ягад. А ўсяго, нагадаем, падчас сёлетняга сезона тут плануюць нарыхтаваць 900 тон клубнiц. Сёння вiнную ягаду прымаюць па 600 рублёў за кiлаграм, таварную для прамперапрацоўкi — па 800 рублёў за кiлаграм. Дарэчы, у сталiцы на рынках клубнiцы ў масавым парадку з’явiлiся якраз на прайшоўшых выхадных, што тут жа адбiлася на цане салодкай ягады — яна знiзiлася да 2,3—2,5 тысячы рублёў за кiлаграм.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лунiнецкiм раёне стартавала масавая нарыхтоўка клубнiц ад насельнiцтва |
|