21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лепшы вынiк па беларускай мове — 98 тэставых балаў

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Абiтурыент—2006

Усяго два цэнтралiзаваныя тэсцiраваннi засталося правесцi Рэспублiканскаму iнстытуту кантролю ведаў: па хiмii — яно пройдзе 29 чэрвеня, i геаграфii, якое запланавана на 1 лiпеня. Мiж iншым, ужо сталi вядомыя вынiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання па беларускай i рускай мове, якiя праходзiлi два тыднi таму.

На цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па рускай мове максiмальныя 100 балаў здолелi набраць 4 абiтурыенты. 99 тэставых балаў атрымалi 11 чалавек, 5 чалавек набралi 98 тэставых балаў, 31 чалавек — 97 балаў, 26 чалавек — 96 балаў, 34 чалавекi — 95 балаў, 61 чалавек — 94 балы, 60 чалавек — 93 балы i 83 чалавекi — 92 балы. А ўсяго ўдзельнiчалi ў экзамене амаль 96 тысяч чалавек.

Больш сцiплымi аказалiся вынiкi ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання па беларускай мове. Самым лепшым аказаўся вынiк у 98 тэставых балаў — iх набралi толькi 2 чалавекi з больш чым 75 тысяч удзельнiкаў. На 97 балах «спынiлiся» 3 абiтурыенты, 10 чалавек набралi 96 тэставых балаў, 11 чалавек — 95 балаў, 21 чалавек — 94 балы i 25 чалавек — 93 балы. Нагадаем, што летась падчас абавязковага цэнтралiзаванага тэсцiравання па беларускай мове галоўную «вяршыню» ў 100 тэставых балаў удалося пакарыць двум яго ўдзельнiкам, а вось на добраахвотным тэсцiраваннi такiх шчаслiўчыкаў не знайшлося.

Мяркуецца, што сертыфiкаты будуць гатовы да выдачы недзе блiжэй да канца гэтага тыдня, а пакуль што ўдзельнiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання могуць азнаёмiцца са сваiмi вынiкамi на сайце Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў. Для гэтага iм трэба ўнесцi ў графу «пароль» — серыю i нумар свайго пашпарта, а таксама нумар бланка адказаў. Не зацверджана пакуль Мiнiстэрствам адукацыi i шкала пераводу тэставых балаў у дзесяцiбальную сiстэму ацэнкi ведаў. Мяркуецца, што гэта адбудзецца лiтаральна ў блiжэйшыя днi. Нагадаем, што ў гэтым годзе, у адрозненне ад двух папярэднiх гадоў, шкала распрацоўваецца i зацвярджаецца па кожнай дысцыплiне толькi пасля праверкi апошняй тэставай работы.

Мiж iншым, як прызнаўся дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў, арганiзатараў сёння вельмi хвалюе вялiкая колькасць абiтурыентаў, якiя зарэгiстравалiся, але не прыйшлi на цэнтралiзаванае тэсцiраванне. Напрыклад, тэст-экзамен па бiялогii, якi праходзiў 25 чэрвеня, праiгнаравалi больш за 4 тысячы чалавек, дысцыплiну «Чалавек. Грамадства. Дзяржава» — 2310 чалавек, а матэматыку i ўвогуле 9,5 тысячы.

Нават калi для пропуску былi ўважлiвыя прычыны, якiя абiтурыенты змогуць пацвердзiць дакументальна, у рэзервовы дзень у iх усё роўна будзе магчымасць здаць тэст-экзамен толькi па адной вучэбнай дысцыплiне. Для гэтага 12 лiпеня iм прыйдзецца прыехаць у Мiнск, у Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, на базе якога будзе праходзiць цэнтралiзаванае тэсцiраванне адначасова па 14 вучэбных дысцыплiнах. Рэгiстрацыю для праходжання цэнтралiзаванага тэсцiравання ў рэзервовы дзень будуць весцi з 4 па 8 лiпеня Брэсцкi дзяржаўны тэхнiчны унiверсiтэт, Гродзенскi дзяржаўны унiверсiтэт iмя Я. Купалы, Вiцебскi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт, Гомельскi дзяржаўны тэхнiчны унiверсiтэт iмя П. Сухога, Беларуска-Расiйскi унiверсiтэт i Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт.

Мiкалай Фяськоў папярэдзiў, што выкарыстаць рэзервовае цэнтралiзаванае тэсцiраванне не змогуць абiтурыенты, якiя былi выдалены з аўдыторый па прычыне парушэння правiлаў удзелу ў ЦТ, а таксама абiтурыенты, якiя атрымаюць нiзкi тэставы бал i пажадаюць свой вынiк палепшыць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго два цэнтралiзаваныя тэсцiраваннi засталося правесцi Рэспублiканскаму iнстытуту кантролю ведаў: па хiмii — яно пройдзе 29 чэрвеня, i геаграфii, я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика