Беларус загiнуў у ЗША
Iгар ГРЫШЫН
Зараз амерыканскiмi праваахоўнiкамi праводзiцца расследаванне па факту забойства 20-гадовага грамадзянiна Беларусi.
Cтудэнт Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта знаходзiўся ў Злучаных Штатах з 18 чэрвеня, дзе ў горадзе Уэлс штата Мэн працаваў у пiцэрыi. У мiнулы аўторак малады чалавек быў знойдзены ля iнтэрната, дзе пражываў: загiнуў ён ад нажавога ранення. Як вынiкае з папярэдняй iнфармацыi, побач з целам юнака знойдзена i халодная зброя, якой быў нанесены смяротны ўдар. Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Андрэй Папоў, прадстаўнiкi генеральнага консульства нашай краiны ў Нью-Йорку звязалiся з адпаведнымi ўладамi, якiя займаюцца гэтай справай. Таксама беларускiя дыпламаты аказваюць неабходную дапамогу сваякам загiнулага. У ЗША выехаў яго бацька.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз амерыканскiмi праваахоўнiкамi праводзiцца расследаванне па факту забойства 20-гадовага грамадзянiна Беларусi
|
|