Удзельнiкi аўтапрабегу, прымеркаванага да 62-й гадавiны вызвалення Беларусi, прыбылi ў Мазыр
Як расказала карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела iдэалагiчнай работы Мазырскага гарвыканкама Таццяна Ганчарэнка, традыцыйны аўтапрабег Масква—Брэст—Мiнск—Масква арганiзаваны Мiжнародным саюзам «Баявое брацтва — без межаў» i прысвечаны 62-й гадавiне вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.
Патрыятычнае мерапрыемства сабрала 14 ветэранаў з розных гарадоў Расii. Правядзенне гэтай акцыi садзейнiчае не толькi ўмацаванню дружбы памiж ветэранамi вайны, але i развiццю добрасуседскiх адносiнаў памiж гарадамi Расii i Беларусi. Як плануецца, расiйскiя госцi 30 чэрвеня прыбудуць у Брэст, а завершыцца аўтапрабег 5 лiпеня ў Маскве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як расказала карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела iдэалагiчнай работы Мазырскага гарвыканкама Таццяна Ганчарэнка |
|