Банкаўская сістэма працуе без збоеў
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 чэрвеня прыняў са справаздачай старшыню праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповiча.
Кiраўнiку дзяржавы даложана аб ходзе рэалiзацыi асноўных накiрункаў грашова-крэдытнай палiтыкi ў 2006 годзе. Сiтуацыя ў гэтай сферы з’яўляецца стабiльнай. Курс нацыянальнай валюты з пачатку года ўмацаваўся ў адносiнах да долара ЗША на 0,4 працэнта. Сярэднi афiцыйны абменны курс беларускага рубля да расiйскага рубля ўмацаваўся на 0,3 працэнта. Цалкам задавальняецца попыт насельнiцтва i суб’ектаў гаспадарання на замежную валюту. Выручка ў замежнай валюце на рахунках прадпрыемстваў за пяць месяцаў вырасла ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года амаль на трэць i дасягнула $8,2 млрд. Крэдытныя рэсурсы за справаздачны перыяд выраслi больш чым у 2,5 раза. Аб’ём доўгатэрмiновага крэдытавання павялiчыўся ў 1,7 раза, жыллёвага будаўнiцтва — у 1,6 раза. Крэдытаванне насельнiцтва на спажывецкiя мэты ўзрасло больш чым у 2 разы. Працэнтная палiтыка па-ранейшаму накiравана на тое, каб максiмальна прыцягваць сродкi насельнiцтва i прадпрыемстваў i знiжаць працэнтныя стаўкi па крэдытных рэсурсах. Плацежная сiстэма краiны працуе без збояў. Штодзень праз яе праходзiць Br1,8—2 трлн. Аляксандр Лукашэнка праiнфармаваны аб выкананнi яго даручэння па стварэнню Палескага дзяржаўнага унiверсiтэта. Пётр Пракаповiч як cтаршыня Федэрацыi акадэмiчнага веславання Беларусi далажыў аб завяршэннi да пачатку верасня гэтага года будаўнiцтва вяслярнага канала ў Брэсце. Iдзе работа па выкананню пастаўленай прэзiдэнтам задачы закончыць да першага паўгоддзя 2007 года рэканструкцыю вяслярнага канала ў Заслаўi Мiнскай вобласцi. У наступным годзе завяршыцца рэканструкцыя вяслярных баз i вяслярных каналаў у Гомелi i Магiлёве. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 чэрвеня прыняў са справаздачай старшыню праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповiча
|
|