«Маладзёжныя часопiсы разбэшчваюць непаўналетнiх»
Iна АРЭХАВА
Так лiчыць Генпракуратура Расiйскай Федэрацыi ў дачыненнi да папулярных перыядычных выданняў «Молоток», «Cool» i «Cool girl».
Днямi намеснiк Генеральнага пракурора РФ Сяргей Фрыдзiрскi накiраваў у Федэральную службу па нагляду за выкананнем заканадаўства ў СМI прадстаўленне з патрабаваннем закрыць гэтыя папулярныя сярод маладых часопiсы, якiя эксплуатуюць «нездаровую цiкавасць моладзi да сэксу». Фрыдзiрскi адзначыў, што «Молоток» рэгулярна друкуе матэрыялы, якiя разбэшчваюць непаўналетнiх, правакуюць да ранняга пачатку палавога жыцця. Намеснiк Генпракурора Расii падкрэслiў, што чытацкая аўдыторыя ўсiх трох выданняў вылучаецца «гiперсэксуальнасцю i гiпертрафiраванай рэакцыяй на любую, нават завуаляваную iнфармацыю сэксуальнага характару», якая спрыяе заўчаснаму палавому жыццю да дасягнення палавой сталасцi. Усё гэта наносiць значную шкоду маральнаму i псiхiчнаму здароўю дзяцей, «дэфармуе нармальны працэс iх псiхасэксуальнага i сацыяльнага развiцця, нават да парушэння iх палавой iдэнтыфiкацыi i развiцця сэксапаталогiй». Асудзiў намеснiк Генпракурора тэксты азначаных часопiсаў, якiя адносяцца да вульгарнага, цынiчнага, так званага чорнага гумару з амаральнымi жартамi, характэрнымi для асацыяльнага асяроддзя i маргiнальных груп. Генеральная пракуратура патрабуе ад Федэральнай службы па нагляду за выкананнем заканадаўства ў СМI накiраваць у суд iскавыя заявы аб спыненнi дзейнасцi часопiсаў «Молоток», «Cool» i «Cool girl», а вiнаватых прыцягнуць да адмiнiстрацыйнай адказнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так лiчыць Генпракуратура Расiйскай Федэрацыi ў дачыненнi да папулярных перыядычных выданняў «Молоток», «Cool» i «Cool girl» |
|