«Летом сельчан на тысячу больше»Журналістка "Звязды" Наталля Карпенка стала лаўрэатам традыцыйнага конкурсу друкаваных СМІ ў намітнацыі "Лепшы аглядальнік". У гэтым годзе конкурс "Залатая Літара" набыў новы фармат. Творчае спаборніцтва праводзілася па 22 намінацыях. Беларускае тэлеграфнае агенцтва стала лаўрэатам конкурсу ў намінацыі "Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі". Галоўнай узнагароды ў гэтай намінацыі ўдастоена газета "Советская Белоруссия". БЕЛТА таксама стала лаўрэатам у намінацыі "Лепшыя іміджавыя матэрыялы пра Беларусь". Дыпломам "Залатой Літары" адзначаны матэрыялы партала Bеlаrus.bу, распрацоўкай і прасоўваннем якога займаецца Беларускае тэлеграфнае агенцтва. А "Залатую Літару" ў гэтай намінацыі прафесійнае журы прысудзіла шэрагу выданняў Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" для распаўсюджвання за мяжой. Гран-пры "Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў" VІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара" ўдастоены праекты адразу двух выданняў — газеты "Культура" і "Народной газеты". Газета "Культура" перамагла з праектам "Дыміліся франтоў дарогі". "Народная газета" ўдастоена Гран-пры за часопіс "Родная прырода" і праект "Сем цудаў", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Рэдактар аддзела Беларускага тэлеграфнага агенцтва Алена Прус атрымала дыплом як аўтар лепшых матэрыялаў сацыяльнай тэматыкі. "Залатая Літара" за матэрыялы сацыяльнай тэматыкі ўручана газеце "Аргументы и факты в Белоруссии". Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця, паводле меркавання журы, прадставіла газета "Белорусская нива", навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі — часопіс "Планета". Гэтыя выданні атрымалі галоўную ўзнагароду конкурсу, а ўладальніцай "Залатой Літары" за лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі стала Рэгіна Гамзовіч (часопіс "Алеся"). Газета "Наш час" (Ваўкавыск) атрымала ўзнагароду за лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі, газета "Віцебскі рабочы" — за лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі... У персанальных намінацыях першынство сярод фотакарэспандэнтаў дасталося Наталлі Аблажэй — фотакарэспандэнту БЕЛТА. Лепшым рэпарцёрам стаў спецыяльны карэспандэнт "Советской Белоруссии" Мікалай Казловіч, а лепшым аглядальнікам — рэдактар газеты "Рэспубліка" Уладзімір Валчкоў. У гэтай жа намінацыі лаўрэатам стала рэдактар аддзела мясцовага самакіравання "Звязды" Наталля Карпенка. Віншуем! Лепшым афарміцелем-дызайнерам названы намеснік начальніка аддзела агенцтва "Ваяр" Вячаслаў Белакапытаў. "Юридическая газета" заваявала пальму першынства ў спецыяльнай намінацыі "Дэбют", а вядучая цырымоніі конкурсу "Залатая Літара" Вера Палякова — у спецыяльнай намінацыі "Партнёрства". Новай намінацыяй конкурсу стала спецыяльная намінацыя "За ўклад у развіццё журналістыкі". Першую "Залатую Літару" ў гэтай намінацыі журы прысудзіла галоўнаму рэдактару "Советской Белоруссии" Паўлу Якубовічу. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|