Жаданыя квадраты
Iгар ГРЫШЫН
Паводле апошнiх даных Мiнiстэрства эканомiкi Беларусi, у краiне ў студзенi—маi ўведзена ў эксплуатацыю 1 мiльён 265 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што на 14 працэнтаў больш у параўнаннi з аналагiчным леташнiм перыядам.
Згодна з аператыўнымi данымi, за гэты ж перыяд у сельскай мясцовасцi i малых гарадскiх пасяленнях уведзена 562 тысячы квадратных метраў жылля — гэта на 25,2 працэнта больш у адносiнах да студзеня—мая 2005 года. На пачатак чэрвеня было выкарыстана льготных крэдытаў на фiнансаванне будаўнiцтва жылля ў памеры 300,1 млрд рублёў, а аб’ём сродкаў ААТ «Бел-аграпрамбанк», накiраваных на льготнае крэдытаванне жылля, на 2 чэрвеня склаў 214,7 млрд рублёў. Мiж iншым, у сельскагаспадарчых арганiзацыях па вынiках студзеня—мая гэтага года ўведзена ў эксплуатацыю 1865 жылых дамоў, што адпавядае 22 працэнтам ад прагнознага задання на 2006 год.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошнiх даных Мiнiстэрства эканомiкi Беларусi, у краiне ў студзенi—маi ўведзена ў эксплуатацыю 1 мiльён 265 тысяч квадратных метраў агульнай п
|
|