Мужчыны больш дапамагаюць сваякам. Жанчыны — працуюць па дому
Сяргей ГРЫБ
Паводле даных статыстыкi, падчас рабочага тыдня «сярэднi» грамадзянiн Беларусi затрачвае на работу i звязаныя з ёй заняткi 10 гадзiн 8 хвiлiн.
9 гадзiн 25 хвiлiн выдаткоўваецца на сон i задавальненне фiзiялагiчных патрэб, 2 гадзiны 10 хвiлiн займае так званы вольны час, 1 гадзiну 41 хвiлiну — вядзенне хатняй гаспадаркi, а 21 хвiлiну — прысядзiбная гаспадарка, садовы цi дачны ўчастак. Зусiм iншым атрымлiваецца малюнак на выхадных. Зноў-такi ў сярэднiм «часовыя выдаткi» на асноўную работу i звязаную з ёй дзейнасць тут складаюць ужо толькi 11 хвiлiн. Затое нашмат больш «важкiмi» заняткамi аказваюцца сон i задавальненне фiзiялагiчных патрэб (11 гадзiн 52 хвiлiны), вольны час (5 гадзiн 14 хвiлiн), вядзенне хатняй гаспадаркi (4 гадзiны 39 хвiлiн), прысядзiбная гаспадарка, садовы цi дачны ўчастак (1 гадзiна), дапамога сваякам i знаёмым (39 хвiлiн). Прычым цiкава, што, як правiла, у нерабочыя днi беларускiя мужчыны аддаюць больш часу сваякам, прысядзiбнай гаспадарцы i адпачынку, тады як жанчыны — клопатам па дому.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле даных статыстыкi, падчас рабочага тыдня «сярэднi» грамадзянiн Беларусi затрачвае на работу i звязаныя з ёй заняткi 10 гадзiн 8 хвiлiн
|
|