За свет без бар’ераў
Iлона IВАНОВА
5 лiпеня ў Магiлёве стартаваў мiжнародны марафон iнвалiдаў-калясачнiкаў «Садружнасць». Ён прысвечаны 20-годдзю Чарнобыльскай катастрофы.
У марафоне бяруць удзел каля паўсотнi ўдзельнiкаў з Беларусi, Украiны, Лiтвы i Расii. Людзi з абмежаванымi магчымасцямi праедуць па гарадах Беларусi, Украiны i Лiтвы. Ад аднаго горада да iншага марафонцы будуць пераязджаць на аўтобусах, а па гарадскiх вулiцах будуць рухацца сваiм ходам. Яны ўпрыгожылi свае каляскi нацыянальнымi сцягамi. — Калi мы едзем на калясках, то нам сiгналяць аўтамабiлi, нас вiтаюць людзi i нават пляскаюць у далонi, — расказалi ўдзельнiкi марафону. — А гэта значыць — нас падтрымлiваюць! Iдэя правесцi марафон належыць арганiзацыi рэабiлiтацыi i спорту iнвалiдаў-калясачнiкаў горада Магiлёва. Яе кiраўнiк Алег Юркоў расказаў, што яны хочуць аддаць данiну павагi i ўдзячнасцi лiквiдатарам — людзям, якiя ахвяравалi сваiм здароўем i жыццём, калi ратавалi Еўропу ад радыяцыйнай навалы. У кожным горадзе марафонцы маюць намер ускласцi вянкi i кветкi да чарнобыльскiх помнiкаў. — У нас ёсць яшчэ адна мэта: мы хочам жыць у свеце без бар’ераў, каб дзяржава i грамадства разумелi i паважалi людзей з абмежаванымi магчымасцямi, — сказаў Алег Юркоў. — Мы спыняемся ў гатэлях, якiя не прыстасаваны для iнвалiдаў-калясачнiкаў, усюды ёсць для нас перашкоды. А мы хочам жыць на роўных са здаровымi людзьмi. Для арганiзацыi марафону дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу ад Магiлёўскай вобласцi дапамаглi знайсцi спонсараў. А фiнiшуе акцыя «Садружнасць» 11 лiпеня ў расiйскiм горадзе Смаленску.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 лiпеня ў Магiлёве стартаваў мiжнародны марафон iнвалiдаў-калясачнiкаў «Садружнасць» |
|