Эх, рыба...
Барыс ПРАКОПЧЫК
Прадпiсаннем Камiтэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласцi забаронены да рэалiзацыi 19 855 кiлаграмаў няякаснай рыбы свежамарожанай i рыбнай прадукцыi на суму Br 77 млн.
Факты масавай рэалiзацыi рыбнай прадукцыi пасля сканчэння тэрмiну прыгоднасцi, а таксама рыбы свежамарожанай, якая па якасцi не адпавядае нарматыўным прававым актам, былi выяўлены падчас праверкi ААТ «Гроднарыба». У акцыянерным таварыстве знаходзiлася ў рэалiзацыi 19 855 кг няякаснага прадукту. У прыватнасцi, 2686 кiлаграмаў фаршу марожанага ласосевага, 8100 кiлаграмаў траскi не адпавядалi стандартам. Таксама ўстаноўлена, што ў снежнi мiнулага — лютым гэтага года ААТ «Гроднарыба» пасля заканчэння тэрмiну прыгоднасцi рэалiзавала ў гандлёвую сетку дзiцячым, лячэбным i iншым установам 1586,4 кiлаграма рыбнай прадукцыi васьмi найменняў на суму Br 14,6 млн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Факты масавай рэалiзацыi рыбнай прадукцыi пасля сканчэння тэрмiну прыгоднасцi, а таксама рыбы свежамарожанай, якая па якасцi не адпавядае нарматыўным |
|