За адзiн крок...
Падрыхтавала Iрына ПРЫМАК
Футбол. Чэмпiянат свету Напярэдаднi першынства спецыялiсты ў асноўным рабiлi стаўку на бразiльцаў i немцаў — памылiлiся. Не збылося i прадказанне, што было расшыфравана ў тэкстах Настрадамуса, наконт чэмпiёнства iспанцаў. А вось заканамернасць, якую вывелi малайзiйскiя астролагi, напалову спраўдзiлася: быццам бы ў год Сабакi на сусветным форуме часцей перамагалi бразiльцы (гэта, канешне ж, ужо не актуальна) i iтальянцы, якiя сёлета выйшлi ў фiнал.Падначаленыя Марчэла Лiпi справiлiся з самiмi гаспадарамi турнiру (2:0). Дарэчы, абедзве зборныя тройчы станавiлiся мацнейшымi на мундзiялях, таму паўфiнальны матч з iх удзелам можна параўнаць з сапраўднай барацьбой футбольных гiгантаў. У процiстаяннi грандаў справа ледзь не дайшла да пасляматчавых пенальцi, але на перадапошняй i апошняй хвiлiнах экстра-тайма (дабаўленага часу гульнi) Фабiа Гроса i Алясандра Дэль П’ера вывелi сваю дружыну наперад. Галкiпер iтальянцаў Джанлуiджы Буфон пасля сустрэчы з радасцю ўзгадаў, што думаў аб адзiнаццацiметровых яшчэ за 20 хвiлiн да заканчэння гульнi, але, на шчасце, iх удалося пазбегнуць. Таксама ён дадаў: «У Iталii нам даводзiцца клапацiцца аб занадта негатыўных рэчах, таму самае галоўнае зараз — адпачыць i святкаваць перамогу». Варатар меў на ўвазе турботы, звязаныя са скандалам у iтальянскiм чэмпiянаце, да якога мае дачыненне i яго «Ювентус». Турынскi клуб могуць перавесцi ў нiжэйшы дывiзiён. Ходзяць чуткі, што Буфонам зацiкавiўся лонданскi «Арсенал», а значыць, у першым паўфiнале змагалiся патэнцыяльныя аднаклубнiкi, бо вароты англiчан ахоўвае варатар нямецкай зборнай Йенс Леман. Аднак не будзем забягаць наперад. Такiм чынам, немцы зараз знаходзяцца толькi ў статусе гаспадароў. Германii не ўдалося заваяваць ганаровы тытул i паўтарыць поспех на родных стадыёнах 1974 года. Гэта футбол, гульня, удача... Весткi з мундзiяля Галоўны трэнер нямецкай каманды Юрген Клiнсман хутчэй за ўсё ўзначалiць зборную ЗША, бо яго кандыдатура прыйшлася даспадобы Амерыканскай футбольнай федэрацыi. I не дзiва: жонка Клiнсмана — амерыканка, ён жыве ў Калiфорнii i валодае англiйскай мовай. Цiкава, што паслугi новага настаўнiка ацанiлi ў тры разы больш, чым цяперашняга коўча Бруса Арэны. У час чэмпiянату па футболу iншым разам лепш не бiць па мячу. Асаблiва, калi знаходзiш яго выпадкова. Днямi некалькi «бамбардзiраў» траўмавалi ногi ў нямецкай сталiцы пасля таго, як ударылi па спартыўных снарадах з надпiсам «зрабi пас». Мячы аказалiся бетоннымi. Зламыснiкаў, якiя раскiдалi такiя снарады на вулiцах Берлiна, зараз шукае палiцыя. Капiтан англiйскай зборнай Дэвiд Бэкхэм не перастае здзiўляць. На гэты раз не новай прычоскай цi дыетай, а рыцарскiм званнем, якое яму неўзабаве дадуць. Акрамя гэтага, паўабаронца плануе дагуляць у iспанскiм «Рэале» два сезоны i перайсцi ў адзiн з амерыканскiх клубаў. Раберта Карлас, удзельнiк трох чэмпiянатаў свету, пераможца першынства-2002, Кубка Амерыкi (1997, 1999) i Кубка канфедэрацый (1997) аб’явiў аб заканчэннi сваёй кар’еры за нацыянальную зборную Бразiлii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi першынства спецыялiсты ў асноўным рабiлi стаўку на бразiльцаў i немцаў — памылiлiся |
|