Учора прадоўжылася рабочая паездка прэзiдэнта Беларусi ў Вiцебскую вобласць
Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, перарэзаўшы сiмвалiчную стужку, урачыста адкрыў пасля рэканструкцыi Вiцебскую гарадскую клiнiчную бальнiцу хуткай медыцынскай дапамогi.
«Цудоўна, што кожны год да фестывалю Вiцебск атрымлiвае добрыя падарункi — увод у строй патрэбных для жыхароў Вiцебска i для ўсёй краiны аб’ектаў: новыя жылыя дамы, спартыўны комплекс, аўтавакзал, гасцiнiца, культурна-гiстарычныя збудаваннi, дарогi, а сёння — абноўленая пасля рэканструкцыi гарадская клiнiчная бальнiца хуткай медыцынскай дапамогi», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Паводле яго слоў, з улiкам асаблiвай значнасцi i неабходнасцi гэтага аб’екта для вiцябчан, рэканструкцыя яго праведзена паскорана — за 19 месяцаў (на паўгода менш за нарматыўны тэрмiн). «Гэта гаворыць аб высокай арганiзацыi працы, адказнасцi за даручаную справу i аб вашай шчырай любовi да свайго горада», — лiчыць прэзiдэнт. Ён выказаў сардэчную ўдзячнасць усiм працоўным калектывам, паводле якiх адбылася сённяшняя падзея.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, перарэзаўшы сiмвалiчную стужку, урачыста адкрыў пасля рэканструкцыi Вiцебскую гарадскую клiнiчную бальнiцу хут |
|