Летнi багаслоўскi iнстытут — для ўсiх канфесiй
Надзея НIКАЛАЕВА
У доме адпачынку «Гарадок» пад Радашковiчамi пачне працаваць Летнi багаслоўскi iнстытут, слухачамi якога стануць старшакласнiкi, выпускнiкi духоўных семiнарый, багаслоўскiх i рэлiгiязнаўчых факультэтаў, выкладчыкi рэлiгiйных дысцыплiн, нядзельных школ i iншыя спецыялiсты, якiя жадаюць пашырыць свае веды ў галiне богаслужэння.
Яго арганiзатарамi выступiлi Iнстытут тэалогii iмя святых Кiрылы i Мяфодзiя Белдзяржунiверсiтэта i Маскоўскi бiблейска-багаслоўскi iнстытут святога апостала Андрэя. На працягу двух тыдняў лепшыя выкладчыкi з Масквы i Санкт-Пецярбурга будуць чытаць слухачам iнтэнсiўны курс лекцый па гiсторыi Царквы, гiсторыi хрысцiянскага мастацтва, бiблейскай археалогii, гiсторыi рэлiгiй, рэлiгiйнай фiласофii, лiтургiцы, богаслужэнню i бiяэтыцы. Летнi багаслоўскi iнстытут адкрыты для слухачоў не толькi праваслаўнага веравызнання. Сярод яго выкладчыкаў ёсць прадстаўнiкi розных канфесiй, у тым лiку католiкi i пратэстанты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу двух тыдняў лепшыя выкладчыкi з Масквы i Санкт-Пецярбурга будуць чытаць слухачам iнтэнсiўны курс лекцый па гiсторыi Царквы, гiсторыi хрысцi |
|