Прэзiдэнт Беларусi правёў шэраг назначэнняў у Мiнiстэрстве абароны
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў шэраг указаў аб назначэннi службовых асоб Мiнiстэрства абароны. Кiраўнiк дзяржавы назначыў:
генерал-маёра Анатоля Сцепука начальнiкам Дэпартамента транспартнага забеспячэння Мiнiстэрства абароны, вызвалiўшы яго ад пасады начальнiка чыгуначных войскаў — начальнiка Дэпартамента чыгуначных войскаў Мiнiстэрства абароны; генерал-маёра Аляксандра Нiкiцiна камандуючым Сухапутнымi войскамi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, вызвалiўшы яго ад пасады начальнiка Галоўнага штаба — першага намеснiка камандуючага Сухапутнымi войскамi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь; палкоўнiка Алега Зямскова начальнiкам Галоўнага штаба — першым намеснiкам камандуючага Сухапутнымi войскамi Узброеных Сiл, вызвалiўшы яго ад пасады начальнiка ракетных войскаў i артылерыi Узброеных Сiл — начальнiка ўпраўлення ракетных войскаў i артылерыi Генеральнага штаба Узброеных Сiл; палкоўнiка Мiхаiла Пузiкава начальнiкам ракетных войскаў i артылерыi Узброеных Сiл — начальнiкам упраўлення ракетных войскаў i артылерыi Генеральнага штаба Узброеных Сiл; палкоўнiка Iвана Гардзейчыка начальнiкам штаба — першым намеснiкам камандуючага войскамi Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сiл, вызвалiўшы яго ад пасады намеснiка камандуючага войскамi Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сiл.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў шэраг указаў аб назначэннi службовых асоб Мiнiстэрства абароны
|
|