Вакол збораў за паркоўку
Л. МУРАШКА, памочнiк Старшынi Канстытуцыйнага Суда
Паведамленне прэс-цэнтра Канстытуцыйнага Суда Канстытуцыйны Суд 5 лiпеня гэтага года прыняў рашэнне, якiм прапанаваў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу разгледзець пытанне аб магчымасцi ўнясення адпаведных змяненняў у заканадаўства для забеспячэння належнага прававога рэгулявання адносiнаў, звязаных са спагнаннем збору за паркоўку (стаянку) у спецыяльна абсталяваных месцах.Гэта абумоўлена тым, што, прымяняючы шматгадовую практыку, мясцовыя Саветы дэпутатаў ускладваюць абавязкi па спагнанню збору за паркоўку (стаянку) на iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя з’яўляюцца ўладальнiкамi або арандатарамi стаянак. У заканадаўчых актах, у тым лiку i Законе «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2006 год», падобныя абавязкi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў не ўстаноўлены. У ходзе вывучэння матэрыялаў, якiя паступiлi ад мясцовых органаў улады, устаноўлена, што з-за адсутнасцi заканадаўчага рэгулявання парадку спагнання збору за паркоўку (стаянку) Саветы дэпутатаў сваiмi рашэннямi ўскладваюць гэтыя абавязкi на iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя з’яўляюцца ўладальнiкамi або арандатарамi стаянак. Гэтыя рашэннi з’яўляюцца абавязковымi для выканання ўсiмi суб’ектамi гаспадарання, у тым лiку i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя з’яўляюцца плацельшчыкамi адзiнага падатку. Як паведамілі Канстытуцыйнаму Суду пасля яго запыту ў адрас некаторых мясцовых Саветаў дэпутатаў, невыкананне iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, уласнiкамi або арандатарамi стаянак, абавязкаў па спагнанню збору за паркоўку (стаянку) не цягне для iх прававых наступстваў з боку падатковых органаў. Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, згаданы падыход спагнання збору з’яўляецца рацыянальным i зручным для грамадзян-плацельшчыкаў збору за паркоўку (стаянку). Аднак рашэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў па гэтых пытаннях павiнны мець неабходную заканадаўчую аснову. Пры захаваннi ў заканадаўстве iснуючага парадку прававога рэгулявання прыёму i спагнання падаткаў i збораў Канстытуцыйны Суд прапанаваў Палаце прадстаўнiкоў праз тлумачэнне дзеючага заканадаўства прыняць меры па выключэнню ўскладання на iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — уладальнiкаў або арандатараў стаянак — абавязкаў налiчваць, утрымлiваць i пералiчваць у бюджэт сумы гэтага збору.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведамленне прэс-цэнтра Канстытуцыйнага Суда |
|