Як у казцы
Вера Iванаўна ЕРАШОВА, Баброўскi сельсавет, Лепельскi раён
Людзi праўду кажуць: гора адно не ходзiць. У мяне — хворы сын, летась пахавала мужа. На Радаўнiцу пайшла да яго на могiлкi, а дамоў — думала ўжо не вярнуся: так мне стала нядобра...
Але ззаду пачуўся гул машыны, i я падняла руку. На шчасце, мяне не проста падабралi, — давезлi да самай хаты. Больш за тое, па дарозе распыталi пра здароўе, пра сям’ю, пра тое, цi ёсць дровы, цi пасеяны агарод? Усё, як ёсць, я расказала таму чалавеку (як высветлiлася — дырэктару ДРБУП - 202 Уладзiмiру Васiльевiчу Гiрынскаму). Удзячна была за тое, што выслухаў i давёз. А ён — зразумеў. I праз нейкi час на нашым падворку з’явiўся... трактар з дровамi. Як у казцы... Пакуль iх разгружалi ды яшчэ i зараз я не веру сваiм вачам. Але ж бачу, што свет — не без добрых людзей! Дзякуй!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё, як ёсць, я расказала таму чалавеку (як высветлiлася — дырэктару ДРБУП - 202 Уладзiмiру Васiльевiчу Гiрынскаму). Удзячна была за тое, што выслухаў
|
|