Сустракацца трэба часцей!
Надзея Мiкалаеўна ГАПIЕНКА з в. Глубоцкае, Гомельскi раён
Праз 30 гадоў пасля выпускнога балю зноў сабралiся разам выпускнiкi Паганянскай сярэдняй школы Хойнiцкага раёна. Сабралiся, на вялiкi жаль, не ў роднай вёсцы (яна засталася ў 30-кiламетровай зоне), селi не за свае парты, але...
Хвiлiн, мо, з дзесяць-пятнаццаць панавала адчуванне, што сустрэлiся людзi чужыя. А потым... Быццам не было разлукi, не было адлегласцяў! Мы, «дзецi» пазнавалi адзiн аднаго, абдымалiся, вiталiся, плакалi... (хiба можна без слёз, калi асобныя не бачылiся ўсе 30 гадоў?! Параскiдала па свеце...). Прыемна, што за гэты час мы не проста пасталелi, — сталi людзьмi. Як сказала Каця Савянок: «Што там школьны экзамен па хiмiii цi гiсторыi. Вывучыў ды здаў. А вось жыццёвы... Кiм ты стаў, якiм, чаго дабiўся?» Адказваць на гэтыя пытаннi абсалютнай большасцi было лёгка, бо ўсе выпускнiкi знайшлi свае сцежкi, сталi сумленнымi працаўнiкамi, а то i кiраўнiкамi, выхавалi i вывучылi дзяцей, а ў некаторых — нават ёсць унукi. На сустрэчу, у Мазыр, прыехаў былы дырэктар нашай школы Уладзiмiр Мiхайлавiч Гапiенка, першая настаўнiца 10 «Б» Надзея Акiмаўна Мельнiкава (яна цяпер жыве на Мiншчыне). А да першай настаўнiцы 10 «А» Евы Станiславаўны Фешчанка вучнi завiталi самi — з кветкамi, з падарункам, прысмакамi... Яна, як нi дзiўна (праз столькi гадоў !), усiх сваiх «першаклашак» прызнала. Больш за тое, сказала, што моцна хварэла i нават ужо не ўставала, але ж калi прыйшло запрашэнне на гэту сустрэчу, была настолькi ўзрушана i так захацела паехаць, што зараз... ходзiць. Хоць i з кiёчкам... Два днi мы зноў былi разам: гулялi па набярэжнай Прыпяцi, каталiся на цеплаходзе, фатаграфавалiся, частавалiся ў рэстаране, сустракалi свiтанне. На наступны дзень, як некалi, як малыя — лавiлi рыбу, палiлi касцёр, купалiся, смажылi шашлыкi... Дзякуй, Мазыр! Прыгожая, незабыўная выйшла сустрэча! Азмрочвала толькi адно — не дома, не ў нашай вёсцы Пагоннае...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз 30 гадоў пасля выпускнога балю зноў сабралiся разам выпускнiкi Паганянскай сярэдняй школы Хойнiцкага раёна |
|