21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для праходжання ЦТ у рэзервовы дзень зарэгiстраваны 1 тыс. 268 абiтурыентаў

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЕЛТА

На цэнтралiзаванае тэсцiраванне ў рэзервовы дзень Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў Мiнiстэрства адукацыi Беларусi зарэгiстраваў 1 тыс. 268 абiтурыентаў. Як расказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар iнстытута Мiкалай Фяськоў, згодна з правiламi прыёму абiтурыенты, якiя не змаглi з’явiцца на цэнтралiзаванае тэсцiраванне (ЦТ) па ўважлiвых прычынах, змогуць здаць тэст-iспыты 12 лiпеня.

Самая вялiкая колькасць жадаючых зарэгiстравана на iспыты па рускай мове — 335 абiтурыентаў, матэматыцы — 237 i беларускай мове — 193.

Падаць дакументы можна было ў любым з шасцi рэгiянальных ВНУ-каардынатараў, а таксама ў сталiцы — у Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце. Нагадаем, што пройдзе ЦТ толькi ў БДУ. Iспыты ў рэзервовы дзень пачнуцца адначасова ў 11.00, так што абiтурыент мае шанц здаць ЦТ толькi па аднаму агульнаадукацыйнаму прадмету. Уважлiвымi прычынамi (пацверджанымi дакументальна) лiчацца: хвароба абiтурыента, хвароба цi смерць блiзкiх сваякоў, страта юнаком цi дзяўчынай дакумента, якi сведчыць асобу, спазненне на iспыты з-за парушэння ў графiку работы грамадскага транспарту, адсутнаць магчымасцi ў тэсцiруемага, якi пражывае на тэрыторыi замежнай дзяржавы, своечасова прыбыць у Рэспублiку Беларусь, удзел у мiжнародных алiмпiядах i спаборнiцтвах, спартыўных зборах i iншае пры наяўнасцi хадайнiцтва органаў дзяржаўнага кiравання, а таксама памылка, якая была дапушчана рэгiстратарамi i якая стала падставай забароны на ўдзел абiтурыента ў прайшоўшым ЦТ. Пераможцы (дыплом I ступенi) трэцяга этапу рэспублiканскай алiмпiяды па агульнаадукацыйных прадметах навучэнцаў лiцэя БДУ, якiя з-за памылковай трактоўкi iмi пункта № 22 правiлаў прыёму не рэалiзавалi магчымасць удзелу ў тэсцiраваннi па адпаведнаму прадмету ў асноўны дзень тэсцiравання, былi дапушчаны да ўдзелу ў iспытах.

Не былi дапушчаны да iспытаў паступаючыя, якiя жадалi палепшыць вынiкi мiнулага тэсцiравання, i тыя юнакi i дзяўчаты, якiя былi выдалены за парушэнне правiлаў пры праходжаннi ЦТ у асноўны дзень яго правядзення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як расказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар iнстытута Мiкалай Фяськоў, згодна з правiламi прыёму абiтурыенты, якiя не змаглi з’явiцца на цэнтралiзаванае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика